“Паміж роварам і музыкай не выбіраю”. На веламарафоне “Суседзі” гучала музыка ад DJ-раварыста
На веламарафоне “Суседзі-2016”, які прайшоў 16 ліпеня на Аўгустоўскім канале, гучала музыка з падборкі гарадзенскага дыджэя Аліка Хамяка. Ён карыстаецца роварам у штодзённым жыцці, але мяркуе, што на выбар арганізатараў паўплывала не гэта, а яго музыка. Разам з дыджэям-раварыстам мы паразважалі пра музычныя фішкі марафона, ровары ў горадзе і нават пра надвор’е.