Мемуары эмігранткі – 5. Грамадзянская пазіцыя – кухонны актывізм

“Твой Стыль” пачаў публікаваць гісторыю  маладой гарадзенкі Алісы, якая сутыкнулася з цяжкасцямі дарослага жыцця: неабходнасць вучыцца завочна і адначасова працаваць, каб аплаціць адукацыю, прыводзяць яе да разумення неабходнасці зменаў у жыцці. У пошуках іншай долі і магчымасці зарабіць, яна выпраўляецца ў “эксперыментальную эміграцыю” у  Швецыю. Чытайце працяг “Мемуараў эмігранткі”. 

“Дабраном” інфармуе пра магчымае закрыццё сваіх крамаў у Гродне, але не здаецца

На ўваходзе ў краму гандлёвай сеткі “Дабраном” на вул. Дамброўскага ў Гродне з’явілася абвестка пра магчымае закрыццё з 21 ліпеня. Персанал крамы, аднак, настроены аптымістычна.

Забыць нельга, знайсці. Частка першая: невядомы сямейны архіў

Не так даўно адзін з чытачоў “Твайго стылю” звярнуўся да нас  з просьбаю  знайсці сваякоў людзей, што да вайны жылі  ў доме, дзе да пераезда на новую кватэру жыў і ён. Адшукаць былых жыхароў дома трэба, каб перадаць ім альбом з фотаздымкамі, выпадкова зноўдзены ў падвале.

 

Фотафакт: Ленін з півам

|

Ленін з пляшкай у руках – такі кадр, зроблены ў мястэчку Астрына на Шчучыншчыне, даслала ў рэдакцыю нашая чытачка.

У суботу ў кубкавым матчы “Нёман” згуляе з “Рэчыцай 2014”

|

Ужо 18 лiпеня гарадзенскі “Нёман” правядзе першы кубкавы матч ў сезонах 2015-2016 гадоў. Першы супернік жоўта-зялёных – футбольны клуб “Рэчыца 2014”.

 

Гродна ў Instagram: 10-17 ліпеня

|

Знаёмыя і не вельмі мясціны Гродна на фотаздымках, якія мы сабралі ў чарговым выпуску рубрыкі.

Беларускія ўлады забаранілі праводзіць у Гродне канцэрт гурта Lombard – легенды польскага року

|

Канцэрт арганізоўвала Генеральнае консульства Польшчы для Саюза палякаў. Імпрэза мела адбыцца 26 ліпеня, але ўлады адмянілі раней дадзены дазвол. Пра гэта паведамляе гурт на сваёй старонцы ў Facebook.

Беларускія гісторыкі стварылі ўласную “Гільдыю”

“Гільдыю беларускіх гісторыкаў” стварылі з мэтай дапамагчы навукоўцам рэалізавацца.  Да арганізацыі далучыліся як  гісторыкі, што страцілі працу праз дзяржаву, так  і тыя, хто працуе ў дзяржаўных установах. У Раду ўвайшлі мінчукі і прадстаўнікі абласцей. 

Эліза Ажэшка сустракала сяброў у Швейцарскай даліне

У сераду, 15-га ліпеня, адбылося традыцыйнае свята кнігі, арганізаванае абласнай навуковай бібліятэкай імя Я.Карскага. Сустрэча пад назвай “Эліза Ажэшка і яе акружэнне” мела на мэце напомніць,  што дзверы дома пісьменніцы заўсёды адкрытыя для жыхароў горада, а гэта месца, як і сто гадоў таму,  застаецца  гарадзенскім цэнтрам асветніцкай дзейнасці. 

Баршчэўнік пераходзіць у наступленне

|

У Гродне, на вуліцы Куйбышава, разрастаецца баршчэўнік, з якім ўзмоцнена змагаюцца ў Беларусі і краінах Еўропы. Баршчэўнік з’яўляецца адной з найбольш небяспечных раслін-агрэсараў, каторыя могуць хутка выцясняць з асяроддзя іншыя, што пагражае   парушэннем экалагічнага балансу. Расліна можа быць небяспечнай і для чалавека.