З-за дэнамінацыі іпэшнікаў папрасілі сплаціць адзіны падатак да 1 ліпеня

|

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі папрасіла індывідуальных прадпрымальнікаў – плацельшчыкаў адзінага падатку – загадзя паклапаціцца аб своечасовай выплаце адзінага падатку за ліпень 2016 года ў сувязі c дэнамінацыяй.

Калекцыянеры: Цяперашнія купюры з нулямі будуць даражэць на аўкцыёнах кожны год

|

Часам, каб стаць знакамітым, трэба памерці. Такое цынічнае правіла дастасавальна і да фінансаў. Нярэдка валюта, якая выйшла з ужытку, пачынае цаніцца больш, чым “пры жыцці”. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, колькі на аўкцыёнах цяпер каштуюць дэнамінаваныя грошы, і даведаўся, ці будзе цаніцца беларускі рубель пасля страты чатырох нулёў.

На Гарадзеншчыне хочуць знайсці нафту

|

“Беларуснафта” плануе пошук залежаў нафты і газу ў Гродзенскай вобласці.

У 1/16 фіналу Кубка Беларусі сустрэнуцца два “Нёманы” – з Гродна і са Стоўбцаў

|

У Доме футбола 13 чэрвеня адбылося лёсаванне 1/16 фіналу Кубка Беларусі 2016/2017 гг. Паводле жэрабя гарадзенскі “Нёман” пачне выступленне ў розыгрышы гульнёй супраць “Нёмана-Агра” са Стоўбцаў.

Фотафакт: У цэнтры Гродна праходзяць вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны

|

З 13 па 16 чэрвеня ў Гродзенскай вобласцi праходзяць камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны. Яны пройдуць у два этапы. Асноўны змест: выкарыстанне падначаленых сіл і сродкаў тэрытарыяльнай абароны і кіраванне імі пры выкананні вучэбна-баявых задач. 

Фотафакт: пры будаўніцтве Парку высокіх тэхналогій у Гродне пашкодзілі дрэвы ў даліне Юрыдыкі

|

На тэрыторыі гарадзенскага філіялу Парка высокіх тэхналогій па сканчэнню будаўнічых прац засталіся не толькі выкладзеныя з пліткі дарожкі, але і па-варварску пашкоджаныя дрэвы. У больш чым дзесятка з іх па-жывому абадрана кара ці абламаны галліны. Актывісты “Зялёнага дазору” складі зварот у камітэт аховы прыроды з просьбай разабрацца ў сітуацыі.

Дэдлайн працягнуты! 5 прычын падаць сваю працу на Фестываль aDNaK!

|

Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!, цырымонія ўзнагароджання якога адбудзецца 30 чэрвеня ў Мінску, запускаюць “апошні вагон” падачы работ. Яшчэ ёсць шанец стаць удзельнікам aDNaK!, бо дэдлайн прыёму работ працягнуты да 16 чэрвеня (уключна). Калі вы яшчэ вагаецеся ці не паспяваеце, прыводзім 5 прычын, чаму трэба ўзяць удзел у Фестывалі.

Гарадзенскія супрацоўнікі ДАІ сталі лепшымі ў краiне і выйгралі новае службовае аўто

На рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод супрацоўнікаў ДАІ, якія праходзілі ў Гродне, мясцовыя інспектары сталі лепшымі сярод усіх удзельнікаў. Лепшыя вынікі інспектары паказалі ў міліцэйскім біятлоне, манеўраванні, стральбе з табельнай зброі ў руху і ў медыцынскай падрыхтоўцы.

Бетон замест гісторыі: як прагрэсіўныя тэхналогіі ў будаўніцтве зробяць гарадзенскіх археолагаў беспрацоўнымі

|

Чым “бетанізацыя” Беларусі пагражае гістарычнаму цэнтру Гродна і чаму неўзабаве ў нашым горадзе могуць стаць зусім непатрэбнымі археолагі.

Новы спосаб прафілактыкі злачыннасці ў Гродне: цяжкія падлеткі зацанілі тверк Олі Лета

У нядзелю, 12 чэрвеня, кампанія “Лама Голд” сумесна з УУС Гродзенскага аблвыканкама зладзіла ў парку Жылібера свята для цяжкіх дзяцей пад дэвізам “Жыві выдатна, жыві правільна”. Перад гасцямі выступіла школа танца Олі Лета, духавы аркестр і дыджэі радыёстанцый Гродна.