Увайсці ў смак ці Хто яны, дэгустатары?

| Без катэгорыі

У будзёнасці жыцця, якое насычана дзяжурнымі справамі, працай і вучобай, кожны з нас спрабуе суцешыць сябе хаця б самымі дробнымі радасцямі. Адны ўзнагароджваюць сябе за плённа пражыты дзень паходамі па крамах, іншыя выбіраюцца на шпацыр з сем’ямі…

Новы купал над горадам

Купал з крыжом быў сабраны на месцы з дрэва і надзейнага біметалічнага пакрыцця, якое завецца «трытытан». У яго склад уваходзіць золата. Прыблізная вага купала складае 1400 кілаграмаў. Купал упрыгожыў царкву Мікалая Цудатворцы.

Словы – высокія, аўдыторыя – пасіўная

|

«Як зберагчы родную мову» – круглы стол пад такой назвай адбыўся 22 снежня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на базе факультэту псіхалогіі.Удзел у ім прынялі навукоўцы-гісторыкі, прадстаўнікі праваслаўнага духавенства, студэнты, рэалізатары праекту «Будзьма беларусамі!»

Яўхім Карскі з «беларускага племені». Ч. 1

Сёлета 19 снежня магло б споўніцца 45 гадоў першаму музею Яўхіма Карскага ў Лашы. Але… Не прайшло і году, як Беларусь атрымала незалежнасць (!), і стала вядома аб закрыцці Лашанскай школы і адначасова музею.

Дзве сур’ёзныя аварыі на трасе Мінск-Гродна і Гродна-Ваўкавыск

Раніцай на дарозе ў Ваўкавыск МАЗ літаральна расплюшчыў аўтамашыну Альфа-Рамэа. Крыху пазней на магістралі Мінск-Гродна загарэўся грузавік.

Трыццатага снежня ў Гродна пройдзе парад Дзедаў Марозаў

|

У перадапошні дзень 2009 года у 11.15 пачнецца парад, у якім прымуць удзел усе Дзяды Марозы і Снягуркі Гродна.

Вялікія чэргі на беларуска-літоўскай мяжы

На прапускным пункце Каменны лог на беларуска-літоўскай мяжы, стварыліся вялікія чэргі з перавозчыкаў легкавых аўтамабіляў. Даўжыня яе пакуль невядомая, але час прахода цераз мяжу складае каля дзесяці гадзін.

Кіроўца, які збіў пешахода і выкінуў яго ў яр, арыштаваны

Амаль тыдзень міліцыянеры шукалі кіроўцу, які збіў пешахода ў нецвярозым стане, пасля чаго вывез яго ў лес і кінуў паміраць у яр. Чалавек, на шчасце выжыў. Яго знайшлі і адвезлі ў шпіталь.

 

Ялінка з бутелек з-пад шампанскага з’явілася ў Ашмянах

Са слоў аўтара Віктара Сінкевіча, збор бутэлек у колькасці 1750 заняў два гады. На тое ж каб вырасціць зялёную прыгажуню, спатрэбілася два месяцы.

Тры польскія ксяндзы высланыя з Беларусі

Ксяндзы мусяць выехаць з Беларусі да канца году, бо з імі не была падоўжаная ўмова аб працы, піша “Gazeta Wyborcza”. Афіцыйнай прычынай стала адпраўленне службаў па-польску.