Велавяселле ў Гродне: у ЗАГС жаніх, нявеста і госці паедуць на роварах

|

Першае ў гісторыі горада велавяселле адбудзецца 29 чэрвеня.

Вясельны картэж  святочна ўпрыгожаных ровараў стартуе ад дома па пр-ту Касманаўтаў 41а у 13.30 і рушыць па маршруце: Касманаўтаў – аўтавакзал – вул.Кірава – вул.Савецкая.

Іўе: погляд у мінулае

|

У Іўі прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Іўеўская зямля – сузор’е народаў, рэлігій і культур”, на якую сабраліся навукоўцы  гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, краязнаўцы, мясцовыя жыхары.

Пасля “Брэста” чакаем БАТЭ

|

Сустрэчу з наймацнейшай камандай краіны згуляе заўтра гарадзенскі “Нёман”. А напярэдадні гульні з БАТЭ гарадзенцы згулялі ў гасцёх з “Брэстам”.

Аксана Пачобут распавяла пра сустрэчу з мужам у гарадзенскай турме

|

Жонка амаль 2 гадзіны размаўляла з Андрэем Пачобутам  па тэлефоне праз шкло за кратамі. Дзяцей на спатканне яна вырашыла не браць.

Вольга Стужынская сустрэнецца з гарадзенцамі

|

Сустрэчу з дырэктаркай «Офісу за дэмакратычную Беларусь» (Брусэль) у Гродне 28 чэрвеня ладзіць Таварыства Беларускай Школы ў межах праграмы Еўраклубу.

Банкаматы “Беларусбанка” не будуць прымаць плацяжы за стацыянарны тэлефон і Byfly

|

Прыём плацяжоў на карысць РУП “Белтэлекама” спыняецца з 29 чэрвеня.

Знайдзі 15 хвілін, каб дапамагчы птушкам!

|

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” просіць усіх неабыякавых ахвяраваць 15 хвілін часу дзеля таго, каб уратаваць беларускіх птушак ад вынішчэння.

Памежнікі з “Брузгоў” затрымалі двух парушальнікаў мяжы

|

У ноч на 25 чэрвеня невядомыя пад’ехалі да памежнай вёскі Бакуны (5 км ад мяжы) на таксі.

Праўленне непрызнаванага ўладамі СПБ выказала сваё абурэнне арыштам Андрэя Пачобута

|

Паводле праўлення Саюза палякаў на Беларусі, гэта “чарговая праява неталерантнай палітыкі беларускай дзяржавы ў дачыненні ўласных грамадзян”. Вызвалення журналіста запатрабавалі Кэтрын Эштан, Дональд Туск. Праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў Пачобута вязнем сумлення.

Надвор’е зноў не радуе гарадзенцаў

|

Гроднааблгідрамет папярэджвае пра моцны вецер і навальніцы 26 чэрвеня.