Фестываль славянскіх адзінаборстваў на адзін дзень прынес у Гродна “Русский мир”
Казакі, праваслаўныя байцы-школьнікі ды рэканструктары сабраліся 2 мая ля абноўленага Кургана Славы, дзе праходзіў другі дзень XV Фестывалю славянскіх адзінаборстваў. Суарганізатары – актывісты “Румола” – раздалі прысутным дзясяткі, калі не сотні георгіеўскіх стужак.