Гарадзенскаму праваслаўнаму брацтву перадалі новую харугву

|

У Свята-Пакроўскім кафедральным саборы 8 верасня адбылося святочнае мерапрыемства – моладзевае праваслаўнае брацтва адзначыла 15 гадоў. У сувязі з гэтым на набажэнстве настаяцель храма айцец Георгій Рой перадаў брацтву новую харугву. Старую, якая існуе ажно з канца XIX, пакінуць у храме і пазней змесцяць у музеі.

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў ужо 18 верасня. На якія заняткі можна запісацца?

|

Ужо 18 верасня ў Гродне ўпершыню пройдуць Гарадзенскія Майстэрні Ведаў, у рамках якіх жыхары горада змогуць пабываць на васьмі занятках, прысвечаных розным тэмам, якія прапанавалі самі гарадзенцы.

У Гродне ўшанавалi ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў 2016 года

|

У Гродзенскім абласным драматычным тэатры 9 верасня адбылося ўшанаванне мясцовых спартсменаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў 2016 года. Асаблівая ўвага на мерапрыемстве была прыкавана да двух медалістаў Івана Ціхана і Ібрагіма Саідава.

Фотафакт: Жыхары Гродна назіралі паргелій

|

Увечары 7 верасня жыхары Гродна назіралі паргелій – светлую вясёлкавую пляму на ўзроўні Сонца. Паргелій характэрны для восені, калі на вышыні каля 6 тыс. км над зямлёй з’яўляецца воблака, якое складаецца з драбнюткіх анізатропных арыентаваных крышталікаў лёду, піша БелТА.

Не перамагла ў праекце, але завяршыла пачатае. Гарадзенка выратавала вулічны баскетбол у сябе на раёне

|

Раніцай на абноўленых пляцоўках пуста, але ўвечары, калі хлапчукі вызваляюцца ад заняткаў, на вулiцы зноў весела, як было і 10 гадоў таму. Адрадзіць дваравы баскетбол на вуліцы Белыя Росы ў Гродне ўдалося дзякуючы Вользе Салавей.

Веласіпедныя экскурсіі з гідам арганізуюць у Гродне

Веласіпедныя экскурсіі ў суправаджэнні гіда на ровары прапануюць у наступным сезоне гасцям і жыхарам Гродна. Пра гэта БЕЛТА паведаміў гендырэктар КУП “Гроднааблкінавідэапракат” Юрый Аляксей.

Спекталь, на якім спаць не будуць. У Драмтэатры рыхтуюць прэм’еру пра тое, “як прышыць старую”

Новы спектакль паводле п’есы амерыканскага драматурга Джона Патрыка “Дарагая Памэла” гарадзенцы пабачаць у выходныя 17-18 верасня. Рэжысёр абраў для пастаноўкі другую назву твора – “Як прышыць старую” (“Как пришить старушку”).

За 7 секунд авертайма “Шахцёр” абыграў “Нёман”

|

Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” стартавалі ў чэмпіянаце з паразы. У Салігорску ў асноўны час каманды згулялі 3:3, але ўжо ў авертайме “Шахцёру” спатрэбілася толькі 7 секунд, каб вырваць перамогу ў “Нёмана”.

“Развітанне з летам” пройдзе ў Музеі гісторыі рэлігіі

|

Беларускi народны каляндар раскрывае перад намi светапогляд нашага продка, які адзначаецца глыбокім веданнем прыроды. На імпрэзе ў музеі, што пройдзе 9 верасня ў 19.00, асаблівая ўвага будзе нададзена летнім святам.

“Пабіліся. З кім не бывае”. У Гродне асуджаны ўпэўнены, што атрымаў 3 гады толькі за тое, што ён антыфашыст

20-гадовага гродзенца Максіма Ягнешка абвінавачвалі адразу па трох артыкулах: пагроза забойствам, адкрыты крадзеж маёмасці, спалучаны з гвалтам, не небяспечным для жыцця і здароўя пацярпелага, а таксама злоснае хуліганства, піша TUT.BY.