Гарадзенскі музей “ажывіў” дзеячаў эпохі караля Станіслава Панятоўскага
У Новым замку з’явіцца тэатральная пастаноўка пра жыццё і дзейнасць апошняга караля Рэчы Паспалітай. Акрамя гістарычнага экскурсу ў эпоху Станіслава Аўгуста анімацыйная праграма прапануе гледачам бальныя танцы і дэгустацыю.