Другая запар параза “Нёмана”
Гэтым разам гарадзенцы саступілі 10 траўня на сваім полі гасцям з Брэста з лікам 0-1.
Гэтым разам гарадзенцы саступілі 10 траўня на сваім полі гасцям з Брэста з лікам 0-1.
Свята Дня перамогі ў Гродна пачнецца з шэсця ветэранаў а 10.00 і скончыцца праз 12-ць гадзін салютам на Савецкай плошчы. Дзень абяцае быць традыцыйным: мітынг, парад вайскоўцаў, канцэрты на гарадскіх пляцоўках і святочны кірмаш з беляшамі і зніжкамі.
Сёння, у Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа, Гродзенская абласная арганізацыя пачынае шэраг дабрачынных і асветніцкіх акцый. Напрыклад, адзін з тралейбусаў ператворыцца ў «інфармацыны цэнтр», у якім валанцёры будуць раздаваць пасажырам брашуры і буклеты і расказваць аб дзейнасці арганізаці.
Гульня паміж «Гродно-93» і «Віталюрам» (Мінск), якая адбылася ўчора ў Гродна, скончылася 71-78 на карысць гасцей.
Сёння ў гарадской выставачнай зале па вул.Э.Ажэшкі ў Гродна пачаў працу турыстычны кірмаш «Лета-2009». З 8-га па 10-е траўня турыстычныя агенцтвы горада будуць знаёміць гродзенцаў са сваімі паслугамі, прапаноўваць маршруты адпачынку і кансультаваць па розных «падарожных» пытаннях.
Сёння ў Гродне адбылася сустрэча прадстаўнікоў гарадзенскіх моладзевых грамадскіх арганізацый з іх калегамі з 14-ці еўрапейскіх краін. У час сустрэчы, што ладзілася ў межах праекту «Youth work reality in Belarus», абмяркоўваліся магчымасці супрацоўніцтва паміж моладдзю з розных краін.
У Гродна на вуліцы Курчатава пачала працу першая ў Беларусі аўтаматычная шматпаліўная аўтазаправачная станцыя. Асаблівасць аб’екта ў тым, што кіроўца запраўляе аўтамабіль, аплочваючы кошт паліва праз касавы тэрмінал.
10-11 чэрвеня Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау пры падтрымцы амбасады ФРГ у Беларусі ладзіць семінар па правядзенні журналісцкага даследавання ў Інтэрнэце.
Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» 8-13 траўня «Зорны шлях» (фантастыка, ЗША), 8-13 траўня «Мільянер з трушчобаў» (меладрама, Велікабрытанія-ЗША), Тэматычны прагляд да Дню Перамогі 9 траўня «Чаклун і Румба» (13.00). Дзецям: 9-10 траўня «Мадагаскар-2» (10.30) Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Чырвоная зорка» 8 траўня «Шэпт і крыкі» (19.30), 8-13 траўня «Абяцаць – не значыць ажаніцца» (камедыя). […]
Адна апора звычайная, другая – ружовая, збоку жоўты колер і… сіняя рака. Песімісты, вядома, скажуць – фарбы не хапіла. А аптымісты абавязкова разглядзяць у гэтым сваеасаблівасць: мост у стылі экспрэсіянізму.