Гарадзенскі заапарк адзначыў 89-ы Дзень нараджэння

|

У нядзелю, 25 верасня, у гарадзенскім заапарку адзначылі 89 гадоў з дня заснавання. Самы стары звярынец Беларусі падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў гульні, конкурсы і забавы, а для насельнікаў – агароднінавы торт.

Не працаваў святлафор і не саступіў дарогу. На кальцы каля філармоніі перавярнуўся бус

У нядзелю, 25 верасня, у 19.40 на кальцы каля абласной філармоніі ў Гродне з-за непрацоўнага святлафора, а таксама не ўважлівасці кіроўцы Volkswagen T4, адбылося ДТЗ, у якім быў пашкоджаны аўтамабіль Renault.

“Нёман” з “Iслаччу” разышліся мірам

|

У Маладзечне 25 верасня гродзенскі “Нёман” правёў чарговы тур чэмпіянату Беларусі, дзе сустракаўся з “Іслаччу”. Матч скончыўся з нулямі на табло.

Мясцовыя ўлады Польшчы хочуць стварэння двух новых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

|

Неўзабаве могуць з’явіцца новыя пункты пропуску на польска-беларускай мяжы. Патрэбу іх стварэння абазначыла польска-беларуская камісія па справах рэгіянальнага супрацоўніцтва на паседжанні ў Белавежы, піша dziendobry.bialystok.pl.

“Што стала з маёй Амерыкай?” Знакаміты аналітык і “прынц апытанак” Джон Зогбі пра выбары і тых, хто стварае новую рэальнасць

|

Прагнозы Джона Зогбі (John Zogby) па прэзідэнцкіх выбарах былі самымі дакладнымі напрацягу апошніх пяці кампаній. Ён аўтар прызнанай у свеце інтэрактыўнай методыкі правядзення перадвыбарных апытанак, яго кнігі аб палітычных зменах у Амерыцы і ўплыве на іх новага пакалення сталі бэстсэлерамі. У 1996 годзе ён прадказаў вынікі выбараў з дакладнасцю да знака пасля коскі. Пра тое, чым скончацца сёлетнія выбары, ён кажа: “Я не ведаю”. Амерыка, на яго думку, змяняцца так дынамічна, што рабіць прагнозы становіцца няўдзячнай справай.

Святар, адстаўны генерал і велакур’ер. Хто і навошта прымаў удзел у гарадзенскім велапрабегу

|

Традыцыйны велапрабег, прымеркаваны да Дня без аўтамабіля, прайшоў у Гродне 24 верасня. У ім прыняло ўдзел каля 300 аматараў двухколавага транспарту, ад дзяцей да пенсіянераў.

Бульба па 20 капеек. Кірмаш “хабзаяў” Гарадзеншчыны прайшоў на Савецкай плошчы

|

Ацаніць дасягненні сярэдніх спецыяльных установаў вобласці змаглі жыхары Гродна на адмысловай выстаўцы-кірмашы. Металавырабы ды светлавыя абсталяванні, падзелкі са старых СD і нават велагенератар усё адно не пераўзыходзяць сельскагаспадарчыя поспехі студэнтаў.

Ад тараканаў да сабак памерам з чалавека. Каго можна было сустрэць на свяце хатніх жывёл у Гродне

|

Свята хатніх жывёл прайшло 24 верасня на тэрыторыі Гарадской гімназіі №1. Усе жадаючыя маглі прыйсці са сваімі ўлюбёнцамі сябе паказаць і на іншых паглядзець, а таксама паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах.

Што вырабляе “Нёман”?! У Брэсце гарадзенцы закінулі шаснаццаць шайбаў

|

Чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі прынёс гарадзенскім заўзятарам выдатныя навіны. Пасля разгромнай перамогі над “Магілёвам”, дзе гарадзенцы здолелі закінуць 10 шайбаў, у Брэсце падапечныя Сяргея Пушкова здолелі закінуць ажно 16 шайбаў.

Фотафакт: гарадзенцы прынялі ўдзел у гарадскім велапрабегу

|

Каля 300 чалавек прыняло ўдзел у гарадскім велапрабегу, які прайшоў 24 верасня па вуліцах горада. Такім чынам гарадзенскiя аматары двухколавага транспарту паказалі, што ровары гэта рэальная альтэрнатыва шкодным для экалогіі відам транспарту. Таксама такім чынам гарадзенцы адзначылі Дзень без аўтамабіля.