На трэнінг па тэорыі і практыцы вуснай гісторыі запрашае “Цудоўня”

|

Трэнінг па зборы, апрацоўцы і рэпрэзентацыі вуснагістарычных крыніц пройдзе ў этнакраме “Цудоўня” 29 -30 сакавіка. Ён будзе ўключаць тэарэтычную частку – расповед пра вусную гісторыю, вуснагістарычныя крыніцы, методыку іх збору і апрацоўкі а таксама практычную – працу з крыніцамі на сайце Беларускага архіва вуснай гісторыі і прыклад інтэрв’ю.

Выстава птушак, “Чорная камедыя” і кельцкі панк. Як правесці выходныя 26-27 сакавіка

|

Выглядае на тое, што ў Гродна нарэшце прыйшла вясна. Гэта яшчэ адна нагода правесці выходныя па-за межамі ўласных чатырох сцен.

Школа НЕбяспекі. Праз паўтара месяца вучні вяртаюцца ў Рацічскую школу

Паўтара месяца сярэдняя школа ў аграгарадку Рацічы Гродзенскага раёна была зачынена. Працу яе прыпынілі да высвятлення прычын інцыдэнту, што здарыўся тут 11 лютага. Тады больш за сорак школьнікаў даставілі ў бальніцу з дыягназам “атручанне невядомай этыялогіі”: дзеці адчулі сябе дрэнна на лінейцы, некаторыя страцілі прытомнасць, іншыя скардзіліся на агульную слабасць. Расследаванне прычын таго, што адбылося, працягваецца. Аднак спецыялісты ўжо гатовыя агучыць папярэднія версіі. Сабралі для гэтага і бацькоўскі сход, піша 25 сакавіка Белта. Бацькам патлумачылі – пагрозы здароўю дзяцей няма, школа пачынае працу з 28 сакавіка. Папярэдняя прычына таго, што адбылося – атручанне чадным газам.

 

Футбольны “Нёман” абыграў літоўскі “Тракай” у Вільні

|

Гарадзенскі “Нёман” правёў адзін са сваіх апошніх спарынгаў перад пачаткам новага сезона. У канцоўцы перадсезонкі жоўта-зялёныя выбіраюць сур’ёзнага суперніка. У гэтым годзе, як і летась, такой камандай стаў ФК “Тракай”. Матч праходзіў у Вільні.

У Гродне паказалі “свет на кончыках пальцаў”: пяць кніг для дзяцей, якія слаба бачаць

|

У Спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку 23 сакавіка прэзентавалі пяць “цёплых кніг”. Гэта рукатворныя кнігі для дзяцей, якія слаба бачаць. Кожны разварот складаецца з тэкста і аб’ёмістай выявы персанажа. “Кнігі будуць карысныя не толькі дзецям, якія дрэнна бачаць, але і аўтыстам, дзецям, якія адстаюць у развіцці, і ўсім дзецям для агульнага развіцця”, – кажуць стваральнікі кніг.

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу гарадзенскага журналіста Віктара Парфёненкі на МЗС Беларусі

Міністэрства замежных спраў сем раз адмаўляла журналісту ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта “Беларускага Радыё Рацыя” (Польшча). Журналіст звяртаўся ў суды розных інстанцый і атрымаў вялізную колькасць адмоваў на нацыянальным узроўні.

Аплаціць паслугі ЖКГ, газ і электрычнасць за люты можна да 5 красавіка

|

Аплаціць жыллёва-камунальныя паслугі, газ і электрычнасць за люты без налічэння пені можна да 5 красавіка.

Гарадзенская “Зуброўка” загадала доўга жыць?

|

У рамках завяршэння ўніфікацыі алкагольнага партфеля холдынгу “Мінск Крышталь” адыдуць у нябыт некаторыя брэнды беларускіх заводаў. У іх ліку аказалася і гарадзенская настойка “Зуброўка”.

Расіянін хацеў вывезці дзвюх гарадзенак у Ганконг для працы прастытуткамі

|

Супрацоўнікам аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РАУС Гродна паступіла інфармацыя аб тым, што грамадзянін Расійскай Федэрацыі прапануе дзяўчатам з Гродна заробак за мяжой. Праца заключалася ў аказанні сэксуальных паслуг у горадзе Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У Астраўцы на пажары ў блоку інтэрната загінула маці дваіх дзяцей

|

Пра пажар ў інтэрнаце на вуліцы Школьнай 24 сакавіка патэлефанавала  ў службу 101 жыхарка Астраўца, паведамляе Гродзенскае упраўленне міністэрства па надзвыайных сітуацыях.  Загаранне адбылося на пятым паверсе ў жылым блоку памерамі 5х6 метраў. Па выкліку выехалі пажарныя падраздзяленні, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, спецыялісты РАУС і райгаза.