У гіпермаркеце АЛМІ з’явілася арт-лаўка з бясплатным Wi-Fi

|

Першую ў Гродне арт-лаву з бясплатным Wi-Fi усталявалі ў АЛМІ па вуліцы Касманаўтаў. Яна выканана ў форме гіганцкай прышчэпкі і лагатыпа Альфа-Банка. Убудаваны Wi-Fi-рутэр раздае бясплатны інтэрнэт у радыусе 150 метраў. Падлучыцца можа любы карыстальнік – быць кліентам банка для гэтага неабавязкова.

“Нулявы кіламетр” вярнуўся і распавёў пра Фелікса Варашыльскага

Пасля працяглага перапынку ў інтэрнэце з’явіўся новы выпуск аўтарскай праграмы Наталлі Шматко “Нулявы кіламетр”. Ён прысвечаны знакамітаму калекцыянеру паштовак з выявай Гродна – Феліксу Варашыльскаму.

Лета вяртаецца, ці надоўга? Надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

Пасля даволі халодных выходных у краіну зноў вернецца цяпло.

“Першая перамога ў іх ужо ёсць”. 170 гарадзенскіх выпускнікоў сёлета сталі медалістамі

|

Урачыстае ўручэнне медалёў і атэстатаў выпускнікам школ адбылося 11 чэрвеня ў актавай зале інстытута “Гроднаграмадзянпраект”. З рук старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя, а таксама кіраўнікоў абедзвюх адміністрацый раёнаў горада, атэстаты і медалі атрымалі 170 выпускнікоў.

На інтэрактыўнай лекцыі “Зёлкі беларускія. Хатняя аптэчка” раскажуць пра беларускае траўніцтва

|

Зёлкі – лекавыя расліны, прыродны скарб здароўя, да якога можна дастаць рукой. Пра тое, як ім карысталіся і як карыстацца нам, раскажа біёлаг Алесь Спіцын (Мінск), які шмат гадоў вывучаў тэму зёлак, у тым ліку па старых крыніцах.

Вандалы дабраліся да новых вазонаў на Савецкай і ўжо разбілі адзін

|

Не прайшло і двух тыдняў, як вандалам удалося дабрацца да новых вазонаў з сімволікай горада, якія ўсталявалі ў цэнтры напярэдадні Фестывалю нацыянальных культур. У ноч з 10 на 11 чэрвеня невядомыя разбілі вазон на вуліцы Савецкай ля кнігарні “Праметэй”.

Матч Францыя-Румынія ажыятажу не выклікаў. Як глядзелі адкрыццё Еўра-2016 у Гродне?

|

У гарадзенскіх піцейных установах вялікага ажыятажу матч адкрыцця Еўра-2016 паміж зборнымі Францыі і Румыніі не сабраў. Гарадзенцы аддалі перавагу прагляду дома або на закрытых мерапрыемствах. Гэтаму спрыяла і халоднае надвор’е.

Тэхналогія 4G пачне прыходзіць у абласныя гарады з кастрычніка

|

Тэхналогія 4G пачне прыходзіць у абласныя гарады з кастрычніка. Пра гэта паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар СТАА “Беларускія воблачныя тэхналогіі” (beCloud) Сяргей Паблагуеў, піша БЕЛТА.

За каго заўзеюць гарадзенцы на Еўра-2016?

|

Сёння ў Францыі дадуць старт чэмпіянату Еўропы-2016 па футболе, які пройдзе на 10 стадыёнах ў 9 гарадах краіны. Турнір будзе доўжыцца цэлы месяц, у ім бяруць удзел лепшыя каманды кантыненту. Зборная Беларусі ў чарговы раз не прабілася на Еўра, але ў нашай краіне гэты чэмпіянат любяць і чакаюць з нецярпеннем. “Твой стыль” выйшаў на вуліцы Гродна і даведаўся, за каго гарадзенцы будуць заўзець сёлета.

«Даказаць забруджванне Віліі – гэта як «раздзяліць» ваду з аднаго вадаправода. У справе аб «Кроноспане» зноў коска

У справе аб забруджванні ракі Віліі фармальдэгідам зноў пастаўлена коска. Пасля двух паседжанняў суд накіраваў справу на паўторны разгляд спрэчнага пытання ў Смаргонскую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Зараз мясцовай прыродаахове трэба сабраць доказы, што прадпрыемства па выпуску ламінату і драўляна-стружкавых пліт «Кронаспан» выкарыстоўвае фармальдэгіды.