Навукоўцам у Беларусь уезд забаронены?

|

Тром польскім навукоўцам беларуская амбасада ў Варшаве без тлумачэння адмовіла ў выдачы віз. Гэта тым больш дзіўна, што раней гэтыя асобы без перашкодаў неаднаразова наведвалі нашу краіну.

Літаратурна-макулатурны альманах

|

У Гродзенскай гарадской бібліятэцы па вуліцы Белуша мне трапіў у рукі трэці нумар літаратурнага альманаха “На Нёманскай хвалі” за 2012 год. Зборнік выдадзены ў гарадзенскай друкарні пры падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта на добрай паперы і з каляровымі фотаздымкамі аўтараў.

Ацяпленне ўключана ва ўсіх гарадзенскіх кватэрах

|

На сёння кацельныя працуюць у рэжыме пратаплівання. Калі тэмпература паветра на вуліцы будзе павышацца – рэгулятары адключацца.

Каманда “Скідзельскія буракі” вырвала “Кубак Волака і Вісека”

|

На мінулых выходных у Ваўкавыску адбыўся турнір па “Што? Дзе? Калі?” – “Кубак Волака і Вісека”. Першы раз за 13 год галоўная ўзнагарода дасталася гарадзенскай камандзе “Скідзельскія буракі”.

Слонімскі мясакамбінат будзе вырабляць мяса спецыяльна для мусульман

|

Прадпрыемства атрымала сэртыфікат “Халяль”, паводле якога персанал, працэс убою і вырабу паўфабрыкатаў, абсталяванне, складскія памяшканні адпавядаюць ісламскім патрабаванням да ежы.

Гроднааблгідрамет прагназуе надзвычай цёплы тыдзень

|

Ужо сёння сярэднесуткавая тэмпература паветра на некалькі градусаў перавышае норму для гэтай пары года: днём паветра прагрэецца да +16 ºС.

Google дапаможа пазнаёміцца з гісторыяй гарадзенскіх габрэяў

|

У новым праекце Google Cultural Institute – анлайн экспазіцыі прысвечанай гісторыі мінулага стагоддзя – знайшлося месца і для “экспанатаў” звязаных з гісторыяй Гродна.

Спраектаваная гродзенскімі музейшчыкамі выстава прызнаная найлепшай

|

Выстава Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея “Прысвячэнне заснавальніку” да 90-годдзя заснавання музея і 120-годдзя яго стваральніка Юзафа Ядкоўскага, атрымала дыплом першай ступені конкурса “Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю”.

Кніга па гісторыі габрэяў выйшла ў Гродне

|

 

Манаграфія дацэнта кафедры культуралогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольгі Сабалеўскай даследуе гісторыю паўсядзённага жыцця беларускіх габрэяў.

Украінскія памежнікі выцягнулі з багны абухаўскага хлопца

|

Жыхар аграгарадка Абухава нелегальна пераходзіў мяжу, каб трапіць да бабулі ў Львоў, але заблукаў і мусіў клікаць на дапамогу памежнікаў.