У Гродне рэцыдывіст сярод службы скраў грошы з касцёла

|

У часе велікоднага богаслужэння пераапрануты святаром чалавек скраў ахвяраванні.

Эксперты ГрДУ: альбом “Belarus Press Photo” прыніжае годнасць беларусаў

|

Фотаальбомы “Belarus Press Photo”, канфіскаваныя на мяжы з Літвой яшчэ ў лістападзе 2012 года, прызнаныя экспертнай камісіяй “экстрэмісцкімі”. Такую ацэнку публікацыям далі выкладчыкі Гродзенскага ўніверсітэта і галоўны ідэолаг аблвыканкама.

Доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед афіцыйна звольнены з Гродзенскага ўніверсітэта

|

Сёння ён атрымаў загад пра звальненне, падпісаны новым рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэем Каралём.

Пешаходны і роварны рух праз памежны пераход “Брузгі – Кузніца” пакуль немагчымы

|

Памежны пераход “Брузгі – Кузніца” на сёння з’яўляецца міжнародным аўтамабільным пунктам пропуску, таму скразны пешаходны або роварны рух праз яго пакуль немагчымы, – адзначыў  прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Фальшывая “сацработніца” скрала ў пенсіянеркі 16 мільёнаў

|

Жанчыны цыганскай знешнасці наведалі састарэлую жыхарку вёскі Мачуліна Ваўкавыскага раёна пад выглядам супрацоўніц сацыяльнай службы.

Год беражлівасці на вокладках сшыткаў

|

У Гродзенскай друкарні вырашылі крэатыўным чынам падыйсці да галоўнай тэмы гэтага года – беражлівасці, і выпусцілі спецыяльныя сшыткі. Мясцовыя дызайнеры падрыхтавалі некалькі варыянтаў вокладкі.

Фестываль практычнай псіхалогіі распачаўся ў Гродне

|

Двухдзённы фестываль “Свет у псіхалогіі і псіхалогія ў свеце” пройдзе на базе ўніверсітэта імя Янкі Купалы 4-5 красавіка.

Другі міні-фестываль вулічнага мастацтва пройдзе ў Гродне

|

У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе 20 красавіка ў парку імя Ж.Жылібера. Час правядзення яшчэ удакладняецца.

Гродна наведае прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі пчалярскіх асацыяцый

|

Спадар Жылье Ратыя прыедзе ў Беларусь на 4 дні на запрашэнне РГА “Беларускія пчолы” і ТАА “Мядовы шлях”.

Ураджэнец Гродна Леон Бакст – адзін з самых дарагіх тэатральных мастакоў у свеце

Яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музэях свету, а аўкцыённыя таргі сканчаюцца коштавымі рэкордамі.