У грукаце рока
Праўду гавораць, зіма дзіўны час году! Бо не паспела гарадзенская моладзь сустрэць Новы год па старым стылі, як на наступны дзень, 14 студзеня, яе чакала яшчэ адно сапраўднае свята: канцэрт гарадзенскага рока ў «Парламенце». Арганізатарам выступіў такі вядомы калектыў як «Мінерва» (гарадзенскі рок-гурт).