Футбалісты “Нёмана” зноў прайгралі

|

Адзіны гол у сустрэчы супраць мінскага “Дынама” нашай каманда прапусціла на 5-й дададзенай арбітрам хвіліне гульні. “Нёман” па-ранейшаму знаходзіцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы. Наперадзе – гульня з чэмпіёнамі краіны – БАТЭ.

Анжаліка Борыс ідзе ў адстаўку

|

Ціск з боку беларускіх спецслужбаў альбо тайны план польскага міністэрства замежных справаў – такія версіі прычын рашэння Анжалікі Борыс пакінуць пасаду кіраўніцы непрызнаваемага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі фігуруюць найчасцей у польскіх СМІ.

“Воображаемые люди” Гародні

|

Гурт “Воображаемые люди” адзін з нямногіх, якім пашанцавала выйсці з андэграунда, ды зноў туды вярнуцца. Калісьці музыкі нават давалі канцэрты ў Маскве ў тых жа самых клубах, што і “Смысловые галлюцинации”.

Голас Васіля Быкава вярнуўся ў Горадню

У невялічкім музэі Васіля Быкава, які месьціцца ў офісе дэмакратычнай вэтэранскай арганізацыі ў Горадні, сёньня адбылася прэзэнтацыя аўдыёдыска “Доўгая дарога дадому”, апошняй кнігі Васіля Быкава.

Адміністрацыя шклозавода “Нёман” збірае подпісы ў абарону дырэктара

|

Жыхарам Бярозаўкі прапануюць падпісацца пад зваротам да прэзідэнта краіны, у якім выказваецца падзяка кіраўніку дзяржавы і дырэктару шклозавода Ігару Бацяну за тое, што яны робяць для народа.

Гродзенская ГЭС запрацуе ў наступным годзе

|

Магутнасць найбуйнейшага гідраэнергетычнага аб’екта Беларусі дазволіць выпрацоўваць 85 мільёнаў кВт.г. электраэнергіі. Гэтага мусіць хапіць на забеспячэнне побытавых патрэбаў 70 тысяч кватэр.

Беларускія і польскія гісторыкі ў Гародні абмяркуюць супольную гісторыю

|

Гістарычная канферэнцыя “Палякі і беларусы, наша супольная гісторыя – міжваеннае дваццацігоддзе” распачнецца заўтра ў Гародні.

Гродзенскіх камунальшчыкаў схапілі за руку

|

На два з паловай мільярды рублёў штучна завысілі выдаткі на цеплазабеспячэнне супрацоўнікі камунальных службаў Ленінскага раёна Гародні. Да такіх высноваў прыйшлі супрацоўнікі Камітэту Дзяржкантролю падчас праверкі сістэмы ЖКГ.

Спартыўны суд у Лазане вярнуў гродзенцу Івану Ціхану алімпійскі медаль

|

Разбіральніцтва па справе беларускіх спартсменаў Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана цягнулася амаль 2 гады: з жніўня 2008 года, калі атлетам абвясцілі станоўчыя вынікі допінг-пробаў, узятых на Алімпіядзе ў Пекіне, а пазней пазбавілі алімпійскіх медалёў.

Фотапогляд Вольгі Іллюк

| Без катэгорыі

І не пытайцеся ў мяне, як гэта я сюды трапіла! Проста зацаніце ракурс…