Горад у здымках: гарадзенскія ледзяшы
З нагоды істотнага пацяплення “Твой стыль” накіраваў свайго фотакарэспандэнта на пошук на вуліцах Гродна ледзяшоў: малых і вялікіх. Пакуль тыя зусім не расталі.
З нагоды істотнага пацяплення “Твой стыль” накіраваў свайго фотакарэспандэнта на пошук на вуліцах Гродна ледзяшоў: малых і вялікіх. Пакуль тыя зусім не расталі.
Восем лепшых каманд пачынаюць у першы дзень вясны барацьбу за перамогу ў Адкрытым чэмпіянаце Беларусі.
Галасаванне за канкурсантаў працягнецца да 3 сакавіка ўключна. Паспяшайцеся аддаць свой голас за лепшага!
15 год таму выйшаў першы нумар “Біржы інфармацыі” – гарадзенскай газеты, якая канчаткова спыніла існаванне ў 2005 годзе, пасля серыі судоў, інспіраваных уладамі. На пытанні “ТС” адказвае рэдактарка “Біржы” – нястомная, адважная ды абаяльная Алена Раўбецкая.
У Лідзе адкрыўся Марскі музей. Арганізавалі яго сябры раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ваенных маракоў”, а галоўным натхняльнікам стаў кіраўнік гэтай арганізацыі – Уладзімір Каспяровіч.
Карэспандэнтка “Твайго стылю” выбралася ў вячэрнюю вандроўку па гарадзенскім Новым Свеце. Прапануем і вам паразглядаць знятыя ў цемры сілуэты і цені дамкоў ды дрэў гэтага знакамітага раёна горада.
Досыць незвычайныя патрыятычныя стэнсілы ў горадзе над Нёманам. Новая тэндэнцыя?
Выстава нот, аўдыёзапісаў ды кніг духоўнай музыкі “Сіла духоўнага песнапення” адчынілася ў бібліятэцы імя Карскага. Асаблівасцю выставы, якая ладзіцца ў межах фестываля праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”, стала магчымасць адлічбоўкі аўдыёзапісаў.
Папяровую мадэль замка Вітаўта Ігар Адасік зрабіў для свайго дзіцяці, а гісторык Дзмітрый Кіенка прапанаваў рабіць такія цацкі і для іншых дзяцей.
Праектам Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё” падведзены вынікі конкурсу турыстычных дэстынацый Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
З 48 заявак, пасля некалькіх папярэдніх этапаў было адабрана 23 пераможцы, з Гродзенскай вобласці – 14.