Беларуская чыгунка прызначыць на вясеннія канікулы дадатковыя цягнікі “Гродна-Масква”

|

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжнародных зносінах. Так, дадатковыя цягнікі № 50/49 Брэст-Пецярбург, № 78/77 Гродна-Масква, № 132/131 Брэст-Масква будуць курсіраваць штодня ў перыяд з 21 сакавіка да 4 красавіка, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Фотарэпартаж: Як аднаўляюць балота Святое ля Гродна

Беларускія балоты пацярпелі ад маштабнай меліярацыі, якая пачалася ў 60-я гады ХХ стагоддзя. Некалі вялікае балота Святое, агульнай плошчай 3835 га, таксама было асушана, і за перыяд з 1964 года да сёння на ім выпрацавана 2978 га. Выпрацаваныя ўчасткі не выкарыстоўваюцца і з’яўляюцца прычынай пажараў. Нядаўна адзін участак на Святым балоце пачалі забалочваць у межах міжнароднага праекта. Працэс аднаўлення балот вельмі доўгі: метровы слой торфу аднаўляецца тысячу гадоў. Як гэта адбываецца паказаў “Гродзенскі Зялёны партал”.

У цэнтры Гродна пачалі гандляваць вербачкамі: цэны ад 10 да 100 тысяч

|

Напярэдадні каталіцкай Вербніцы ў Гродне пачаўся продаж адмыслова ўпрыгожаных галінак вербы, якія традыцыйна называюць “пальмамі”. Цана залежыць ад памеру галінак і пачынаецца ўжо ад 10 тысяч рублёў.

У Новым замку адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі адукацыі на Гродзеншчыне

|

Калі нехта з замілаваннем узгадвае школьныя гады і хоча пасядзець за школьнай партай сярэдзіны ХХ ст., а таксама “прычасціцца” розгамі на школьнай лаве, – то гэта выстава акурат для яго.

Удзельнікі Tandem Evenings сустрэнуцца з каўчсёрферамі ў Nesterka bar

|

У нядзелю, 20 сакавіка, адбудзецца супольная сустрэча “Tandem Evevnings in Hrodna meets Couchsurfers”.

Гарадзенская студыя бясплатна распрацавала сучасны сайт для музея Багдановіча

|

Сучасны насычаны інфармацыяй сайт ужо паспеў стаць прыкладам для музеяў не толькі горада, але і ўсёй Беларусі. Распрацоўшчыкі з вэб-студыі “Іквадарт” ўпэўненыя, што іх праца прыцягне больш людзей у музей Максіма Багдановіча.

Сакавік набраў моц: на Гарадзеншчыне пачалася нарыхтоўка бярозавіку

|

Сёлета цёплая вясна паспрыяла ранняму пачатку нарыхтоўкі бярозавіку. Адмысловыя сезонныя брыгады ўжо створаны ў лясніцтвах і пачалі падрыхтоўку дзялянак і збор соку. Пра падрабязнасці працэсу мы даведаліся ў Індурскім вопытна-доследным лясніцтве, дзе працуе лепшая ў Гродзенскім раёне брыгада нарыхтоўшчыкаў бярозавіку па выніках мінулага года.

Гадзіну Зямлі для дзяцей зладзяць у экастудыі

|

Дзяцей ад трох гадоў разам з дарослымі запрашае далучыцца да Гадзіны Зямлі (Earth Hour) Дзіцячая экастудыя. Імпрэза адбудзецца 19 сакавіка па адрасу  Ціміразева, 37. Пад час імпрэзы дзеці разам з дарослымі зробяць кантэйнеры для скарыстаных батарэек і садовыя ліхтарыкі, даведаюцца пра экалагічныя праблемы і пра тое, што кожны з нас можа зрабіць для захавання рэсурсаў планеты.

Канец сезону: “Нёман” не здолеў абыграць “Юнацтва” ў вырашальным матчы паўфіналу

|

Гарадзенскія хакеісты прайгралі ў пятым матчы паўфіналу і вылецелі з розыгрышу Кубка. Для падапечных Мілаша Голаня сезон скончыўся.

Гарадзенскія фанаты прадалі на аўкцыёне майку Дзмітрыя Кавалёнка

|

Фанаты футбольнага “Нёмана” запусцілі серыю дабрачынных аўкцыёнаў, сродкі ад якіх пойдуць на дапамогу цяжкахвораму хлопчыку Даніку Страшынскаму.