Гарадзенскія фарты – другая Катынь?
Такую версію не выключаюць польскія гісторыкі, якія даследуюць лёс зніклых без вестак ахвяраў “Аўгустоўскай аблавы” 1945 г. Супрацоўнікі НКВД з дапамогай савецкіх і польскіх вайсковых частак затрымалі тады ў ваколіцах Аўгустова і Сувалак каля 2 тыс. чалавек, якіх падазравалі ў сувязях з антысавецкім падполлем.