Беларускі кантрабандыст, хаваючыся ад літоўскіх памежнікаў, гадзіну сядзеў у сажалцы

|

У Салечніцкім (Шальчынінкайскім) раёне Літвы пагранічнікі папераджальнымі стрэламі спрабавалі спыніць беларуса з кантрабанднымі цыгарэтамі. Спрабуючы схавацца, ён залез у сажалку, дзе прасядзеў каля гадзіны і моцна змерз, піша ru.delfi.lt.

На Беласточчыну можа прыехаць больш за 400 уцекачоў

|

Студэнцкія інтэрнаты, спартовыя залы, аграсядзібы і іншыя месцы ў Падляшскім ваяводстве могуць ператварыцца ў пункты часовага ўтрымання бежанцаў. Агулам рэгіён можа прыняць да 430 чалавек, піша Kurier Poranny.

На горналыжнай трасе, начальніка якой затрымалі за марыхуану, пройдуць спаборніцтвы “Спорт супраць наркотыкаў”

|

Абласны чэмпіянат па маўнтын-байку пройдзе ў парку актыўнага адпачынку “Алімп” у Каробчыцах 26 верасня, паведамляе ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама.

На вакзале гарадзенцы змогуць задаць чыгуначнікам любыя пытанні

|

На чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах і Воршы 24 верасня пройдзе Адзіны дзень пасажыра. Ва ўсіх гарадах мерапрыемства адбудзецца з 14.00 да 17.00, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Ранішняе мі-мі-мі або Гарадзенскія котаФоты

|

“Твой стыль” падрыхтаваў ранішнюю падборку коцікаў нашага горада.

Тэст “Твайго стылю”: Хто вы са знакамітых вязняў гарадзенскай турмы?

|

Месяц таму ў Гродне адкрыўся музей турмы. Асобная частка экспазіцыі прысвечана яе знакамітым вязням. “Твой стыль” падрыхтаваў тэст, які дазволіць бліжэй пазнаёміцца з гэтымі неардынарнымі асобамі.

Міжнародны дзень турызму ў Гродне адзначаць турзлётам і водным марафонам

|

З 25 па 27 верасня ў раёне вёскі Нямнова пад Гродна пройдзе злёт турыстаў. Ён будзе не толькі прысвечаны міжнароднаму дню турызму, але і пройдзе ў рамках Адзінага дня Еўрапейскага Саюза. Мэта – папулярызацыя турызму як віду актыўнага адпачынку.

Хрыстос з дакорам глядзеў на аматараў бутэрбродаў або Чаму я збег з выставы Стратовіча

|

Што б здарылася, калі Хрыстос сапраўды прызямліўся ў Гародні? Гэта першая думка, якая прыйшла ў галаву, калі я прыйшоў на выставу Валерыя Стратовіча “Суайчыннікі” ў “Крызе”.

Малады паэт Дзіма Пціцамі расказаў гарадзенцам, чаму не хоча служыць ва ўкраінскай арміі

На творчай сустрэчы хлопец расказаў, як ад рэпа прыйшоў да паэзіі, як натхненне прыходзіць падчас прання шкарпэтак і чаму ён не хоча служыць у войску. Гродна ён наведаў 22 верасня ў межах паэтычнага тура па гарадах Беларусі.

Падземны Гродна. Частка V: На Горкага касцей няма, а ці знойдуць падземны ход?

У Гродне працягваюць рэканструяваць былыя казармы пагранічнікаў па вуліцы Горкага. Старажылы кажуць, што пад будынкамі ёсць вялікія тунэлі, якія вядуць амаль пад цяперашнюю плошчу Леніна. Але будаўнікі нічога такога пакуль не знаходзілі.