У Гродна ідзе зіма: прагноз надвор’я на тыдзень
28 снежня ў Гродне захаваецца цёплае надвор’е – чакаецца плюсавая тэмпература. Але ўжо з 29 снежня тэмпература пойдзе на зніжэнне, і Новы год абяцае быць марозным.
28 снежня ў Гродне захаваецца цёплае надвор’е – чакаецца плюсавая тэмпература. Але ўжо з 29 снежня тэмпература пойдзе на зніжэнне, і Новы год абяцае быць марозным.
Вулічныя музыкі, што выходзяць на Савецкую як на працу, імкнуцца граць пры любым надвор’і. Нават з надыходам марозу сыходзіць у цёплыя месцы яны не збіраюцца.
Каманда Гродзенскай вобласці не здолела супрацьстаяць дружыне прэзідэнта Беларусі ў матчы IX Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд. У выніку гарадзенцы ва ўпартай барацьбе саступілі лідару турніра з лікам 2:0.
Аматары зімовых відаў спорту ўжо не спадзяюцца на звычайнае зімовае надвор’е са снегам і прыстасоўваюцца да новых умоваў. Каб не збіваць рэжым трэніровак, спартсмены вымушаны выкарыстоўваць замест лыж новы для Гродна і незвычайны інвентар.
Жыццё Беларусі на цывілізацыйным разломе паміж Усходам і Захадам, развіццё асобы і магчымасць сумеснай творчасці як спосабу развіцця грамадства – гэта ідэі, актуальныя не толькі тут і цяпер. Амаль сто гадоў таму гэтыя пытанні турбавалі беларускага філосафа Ігната Абдзіраловіча. Яго знакамітае эсэ “Адвечным шляхам” аналізаваў 17 снежня ў час лекцыі ў галерэі “Крыга” філосаф Павел Баркоўскі.
У апошнім перад Новым годам выпуску нашай фотападборкі хапае як святочнага настрою, так і проста прыгожай архітэктуры. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.
У канцы 2015 года мы вырашылі ўзгадаць, як за апошнія 10 год страцілі адзін з самых цікавых і адметных кварталаў старога Гродна, і параўнаць яго выгляд сёння і раней.
Апошні афіцыйны матч 2015 года скончыўся для падапечных Мілаша Голаня упэўненай перамогай. З лікам 2:0 у Гродне быў абыграны ХК “Гомель”.
У драмтэатры 23 снежня прайшла дабрачынная елка ад Гродзенскага гарвыканкама для дзяцей, што выхоўваюцца ў шматдзетных, апякунскіх і прыёмных сем’ях, інтэрнатах, а таксама для дзяцей з інваліднасцю.
Святочны канцэрт этна-гурта Vuraj адбыўся 25 снежня ў рэстаране “Тапаз”. Музыкі прыехалі павіншаваць гарадзенцаў з Калядамі, прэзентаваць новы міні-альбом “Шэсць загадок” і адзначыць свой пяцігадовы юбілей.