Адкрыццё выставы Віктара Шчарбакова
Учора ў Гродна адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака Віктара Шчарбакова “Гродна-Мінск. Дарога дзесяцігоддзяў”.
Учора ў Гродна адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака Віктара Шчарбакова “Гродна-Мінск. Дарога дзесяцігоддзяў”.
Усталяваць інфармацыйныя шыльды пра адметныя будынкі і вуліцы ў гістарычным цэнтры горада Гродна прапанавалі гарадскім уладам сябры абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў “ВІТ”. У дасланым учора на адрас гарвыканкама лісце грамадскія актывісты спасылаюцца на досвед іншых беларускіх гарадоў і суседніх краін.
Юнака судзілі сёння ў Гродне за незаконны распаўсюд бюлетэню “Хрысціянская абарона”. Пра разгляд судовай справы хлапцу паведамілі па тэлефоне за некалькі гадзінаў да яе пачатку.
Праца фотамастака Яўгена Бузука будзе выстаўленая на выставе ў Таіландзе. Фотаздымак гарадзенца прайшоў конкурсны адбор сярод трох тысячаў работ, дасланых фатографамі з усяго свету.
Аўтамабіль, які перавозіў электрашчыты, загарэўся ўчора пад вечар на 512 км. трасы Масква-Рыга. Кіроўца, які ўбачыў воблака дыму ў люстэрка, паспеў адчапіць другі прычэп, але самастойна справіцца з пажарам не змог.
Адразу тры чалавекі, якія спрабавалі дапамагчы чалавеку, у якога пачаўся прыпадак эпілепсіі, апынуліся пад коламі аўтамабіля. Выпадак здарыўся ўчора ўвечары ў адной з вёсак у Воранаўскім раёне. А ў Гродне аўтамабілістамі былі збітыя два школьнікі.
Галоўную рэдактарку газеты “Głos znad Niemna na Uchodźstwie” Ірэну Валюсь абвінавачваюць у “Парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання”. Разгляд судовай справы пачнецца 26 сакавіка а 10-й гадзіне ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.
Гарадзенцы дыхаюць самым чыстым паветрам у параўнанні з жыхарамі іншых абласных цэнтраў Беларусі. Спецыялісты тлумачаць гэта добрым планаванем месцаў будаўніцтва прадпрыемстваў вакол горада.
Смяротны ўдар патэльняй па галаве замежнаму госцю нанёс 22-х гадовы жыхар Шчучына. Трагедыя здарылася ў час п’яной сваркі ў адным з дамоў па вул. Шчорса ў Гродне.
Незалежна ад вынікаў апошніх гульняў чэмпіянату, гарадзенцы гарантавалі сабе месца на п’едэстале чэмпіянату краіны. Куды менш нагодаў для радасці ў гарадзенскіх валейбалістак, якія занялі ў жаночым чэмпіянаце краіны апошняе месца.