У “Крызе” раскажуць пра баі за Гродна ў 1944
24 ліпеня ў 18.00 у галерэі “Крыга” гарадзенскі гісторык Зміцер Люцік раскажа пра свае новыя напрацоўкі па тэме баёў за Гродна летам 1944 г. і яшчэ раз прэзентуе сваю кнігу “Нёманскі Фронт” выдадзеную вясной 2012 года. Будуць новыя цікавыя гісторыі, фотаздымкі і іншыя вартыя ўвагі матэрыялы.