У цэнтр Гродна ў навагоднюю ноч можна будзе трапіць толькі праз КПП

|

Асноўныя святочныя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Леніна, святочны салют – у парку Жылібера. Трапіць на відовішчы можна будзе толькі праз адзін з пяці КПП.

Заходнія інвестары прыходзяць у СЭЗ у рамках інтэрвенцыі на Усход

У 2013 годзе 36 прадпрыемстваў плануюць будаўніцтва на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”, 28 зробяць мадэрнізацыю.

Як сустрэць і пражыць Новы год экалагічна

Ініцыятыва “Зялены Гродна” правяла майстар-клас для дзяцей з экалагічнай секцыі Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Юныя эколагі і біёлагі даведаліся, чаму важна раздзяляць смецце, апранаць адзенне з натуральных тканін і прадумваць свае святочныя пакупкі.

У навагоднюю ноч грамадскі транспарт у Гродне будзе працаваць да 4 гадзін

|

Аднак некаторыя цэнтральныя вуліцы з 00.00 да 4.00 1 студзеня будуць закрытыя для руху: плошча Тызенгаўза, вул.Дзяржынскага на ўчастку ад вул.1 Мая да вул.Сацыялістычнай, вул.Ажэшкі ад перакрыжавання з вул.Леніна да перакрыжавання з вул.Сацыялістычнай.

Арніталагічная сенсацыя ў Гродне

|

У самым цэнтры Гродна ўпершыню на тэрыторыі Усходняй Еўропы заўважылі камчацкую чайку.

150-годдзе чыгункі адзначалі і ў Беластоку

Польскія філатэлісты і паштавікі адзначылі 150-годдзе чыгункі Варшава – Санкт-Пецярбург адмысловым гашэннем і выданнем паштовай карткі прысвечанай гэтай даце.

Таварыскі матч “Энергія” 2:7 “Нёман”

|

Учора ХК “Нёман” у таварыскім матчы абыграў сваіх літоўскіх суседзяў ХК “Энергія” з лікам 2:7. Сустрэча праходзіла на хатнім лёдзе “Энергіі” ў горадзе Электрэнай, які знаходзіцца практычна ў цэнтры Літоўскай Рэспублікі.

Гарадзенцы на бігбордах

|

У Гродне днямі з’явіліся навагоднія плакаты серыі “Гродна – гэта мы!”

Іх галоўнымі героямі сталі гараджане.

Рэтра-цягнік прыбыў. А што далей?

| Без катэгорыі

Пускам рэтра-цягніка па маршруце Гродна-Парэчча адзначылі 27 снежня 150-годдзе чыгункі. Менавіта з гэтага ўчастка працягласцю 30 кіламетраў пачалася гісторыя чыгункі ў нашай краіне.

Грашовая рэформа 1947: як гэта было

|

65 гадоў назад, у сярэдзіне снежня 1947 года, у СССР пачалася грашовая рэформа. Яна доўжылася тыдзень, у аддаленых паўночных раёнах – два тыдні. Пра тыя падзеі напісана шмат, аднак, прачытаўшы некалькі дзясяткаў артыкулаў, я заўважыў істотную дэталь.