Гродна ў Instagram: 6-13 верасня
На мінулым тыдні гарадзенцы публікавалі ў Instagram пачатак восені, начны горад і вясёлку. Хочаце, каб вашае фота патрапіла ў падборку “Твайго стылю”? Дадавайце хэштэг #hrodnats !
На мінулым тыдні гарадзенцы публікавалі ў Instagram пачатак восені, начны горад і вясёлку. Хочаце, каб вашае фота патрапіла ў падборку “Твайго стылю”? Дадавайце хэштэг #hrodnats !
Адкрыццё восеньскага сезона курсаў “Мова Нанова Гародня” перанеслася ў іншае месца – на вул. Будзёнага, 48а, офіс 63. Заняткі пачнуцца сёння ў 18.00 для дзетак і ў 19.00 – для дарослых.
Аварыя адбылася раніцай 13 верасня на 184-м кіламетры трасы Мінск – Гродна, паведамляе ДАІ Гродна.
“Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, мы працягваем спансіраваць рэканструкцыю сінагогі”, – сказаў на святкаванні габрэйскага Новага году заснавальнік групы кампаній “ЗОВ”, гарадзенскі бізнесмен Уладзімір Зухавіцкі.
Такім гэты горад многія з вас не бачылі. Гэта незабыўнае відовішча: места за лічаныя хвіліны завалаквае густы і вільготны туман. У гэты момант успамінаюцца кадры з камп’ютарнай гульні і фільма жахаў “Сайлент Хіл”. Глядзіце фотагісторыю “Салідарнасці”.
У Гродне сёння няма ніводнай цалкам захаванай калоды карт з мясцовай фабрыкі Лапіных, але дзякуючы прыватным калекцыянерам з Еўропы мы можам даведацца, з якіх гістарычных асоб малявалі каралёў.
Цырульнік – адна з самых старажытных і запатрабаваных прафесій. Спецыяльнасць патрабуе адмысловага майстэрства, таму раней цырульная справа часта была сямейным бізнесам: бацька раскрываў свае сакрэты сыну, а той свайму сыну і так з пакалення ў пакаленне. Зараз у Гродне не знайсці сямейных цырульняў, але вось “цёплыя” і сяброўскія, куды хочацца прыйсці не толькі падстрыгчыся, але і пагутарыць, можна яшчэ адшукаць. У адзін такі салон у Дзень цырульніка, 13 верасня, трапіў і карэспандэнт “Твайго стылю”.
Беларускі архітэктар Аляксандр Невар (па папярэдніх працах вядомы пад псеуданiмам “Пiнчук”) зноў радуе гарадзенцаў сваёй працай. Чарговы раз з дапамогай камп’ютарнай графiкi яму ўдалося адрадзіць Фару Вітаўта ў сучасным Гродне.
Пасля невялікай міжнароднай паўзы аднавiўся чэмпіянат Беларусі па футболе. У нядзелю, 13 верасня, гарадзенскi “Нёман” правёў гульню ў Жодзіне, дзе згуляў унічыю з мясцовым “Тарпеда-БелАЗ” 0:0.
Прагноз надвор’я на 14-19 верасня.