У Дзень Усіх Святых будуць працаваць дадатковыя пункты пропуску на мяжы

|

31 кастрычніка і 1 лістапада на тэрыторыі Гродзенскай вобласці Дзяржаўны памежны камітэт адкрывае два дадатковыя пункты спрошчанага пропуску праз беларуска-літоўскую мяжу.

МТС увядзе бясплатныя ўнутрысеткавыя размовы на два дні

|

29 і 30 кастрычніка іншым абанентам МТС можна будзе званіць неабмежавана.

У кантрабандысты пайшлі нават школьнікі

|

Рэгулярныя паездкі ў Польшчу ужо даўно сталі спосабам заробку грошай на кантрабандзе. У апошні час сярод сталых кантрабандыстаў усё часцей сустракаюцца гарадзенскія школьнікі.

“Адданае сэрца” заклікае дапамагчы беспрытульным жывёлам

|

Сябры зарэгістраванай у сакавіку гэтага году арганізацыі разлічваюць на падтрымку з боку гарадзенцаў.

Аляксандр Семянчук: гэта толькі пачатак працы

|

Некалькі дзён таму ў продажы з’явіўся даведнік па фартах гарадзенскай крэпасці “Сто год адзіноты. Невядомая крэпасць Расійскай імперыі”.

У Гродне адраджаецца батанічны сад

|

Батанічны сад будзе адноўлены на месцы, дзе больш за 200 гадоў таму яго заснаваў прафесар Жан Эмануэль Жылібер. Закладка сада прызначана на 28 кастрычніка. Ідэя заняцца адраджэннем батанічнага сада ў Гродна ўзнікла ў гродзенкі Наталлі Канюк некалькі гадоў таму. Яна не толькі шукала расліны для сада, але і збірала подпісы, звярталася да гарадскіх уладаў.

Хакеісты “Нёмана” ўпэўненна перамаглі “Юнацтва”

|

Гэта была першая ў новым сезоне сустрэча двух наймацнейшых каманд мінулага чэмпіянату краіны. Гарадзенцы перамаглі гаспадароў з лікам 5-1.

Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” пасадзілі алею ў заапарку

Гэта ўжо трэцяя дабрачынная акцыя, арганізаваная сталымі гарадзенцамі, якія бяруць удзел у гэтай праграме.

Забытыя жыхары Пярэселкі

|

Жыхары гэтай вёскі ў цэнтры Гродна ўжо шмат гадоў жывуць у чаканні перасялення. Карэспандэнт “Твайго стылю” наведаў Пярэселку і паразмаўляў з яе жыхарамі.

На Гродзеншчыне ўшануюць памяць паўстанцаў 1863-64 гадоў

|

Урачыстае ўскладанне кветак да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту адбудзецца ў Свіслачы 29 кастрычніка.