Плошча
Гэта нельга забыць. Гэта перашкаджае спаць уначы і не дае супакоіцца ўдзень. Я заўсёды буду помніць злачынства супраць чалавечай годнасці. Перад маімі вачыма праз усё жыццё праплыве жудасная выява крыві маіх сябраў на брудным снезе.
Гэта нельга забыць. Гэта перашкаджае спаць уначы і не дае супакоіцца ўдзень. Я заўсёды буду помніць злачынства супраць чалавечай годнасці. Перад маімі вачыма праз усё жыццё праплыве жудасная выява крыві маіх сябраў на брудным снезе.
Гарадзенскі «Нёман» перамог хакейную каманду Украіны «Сокал» 22 снежня з лікам 4:1.
Адказ на гэтае пытанне знайшоўся ў матэрыяле расійскай журналісткі, якая нядаўна наведала Гродна ў межах прэс-тура, арганізаванага беларускай амбасадай у Маскве.
Задаць пытанні рэлігійнага характару і пацікавіцца жыццём Гродзенскай дыяцэзіі змогуць усе ахвотныя вернікі. Такі праект ладзіць рэдакцыі каталіцкай газеты “Слова жыцця”.
Гарадзенскія хакеісты перамаглі 22 снежня на сваім лёдзе наймацнейшую каманду Украіны і яшчэ больш умацавалі свае пазіцыі ў Адкрытым чэмпіянаце Беларусі.
У нядзелю ў Гродне ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі сустрэнуцца ўдзельнікі штогадовай пілігрымкі Гродна-Рось. У гэтым мястэчку знаходзіцца адна з найбольш шануемых на Гарадзеншчыне святыняў – цудатворная фігура Езуса Журботнага.
Новую галерэю па вуліцы Лермантава ў Гродна плануе адкрыць гарадзенец Януш Паруліс.Выстава будзе знаходзіцца ў доме пабудовы пачатку 20 стагоддзя, дзе раней жылі продкі Паруліса.
Імам Іўеўскай мячэці Ісмаіл Шабановіч служыў у храме 32 гады. У свае 81 выглядае вельмі бадзёрым чалавекам. Пра даволі цяжкае жыццё згадвае з гумарам і ўсмешкай.
16 снежня Іўеўскія татары адзначылі свята Дзень Ашура – у гэты дзень мусульмане моляцца за ўсіх прарокаў. Мячэць у Іўі была амаль поўная – мясцовыя татары прыйшлі сюды з кошычкамі з рознымі смачнасцямі, якімі пасля абменьваюцца ў знак памяці за ўсіх памерлых родзічаў.
Шэраг гарадзенцаў учора былі затрыманыя разам з іншымі ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту на плошчы Кастрычніцкай і плошчы Незалежнасці ў Мінску.