“Залаты леў” без рэгістрацыі

|

Гарадзенскі абласны суд пакінуў сёння ў моцы рашэнне Ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама пра адмову ў рэгістрацыі слонімскага грамадскага аб’яднання “Залаты леў”.

Гарадзеншчына пад снегам: першыя ахвяры

|

За апошнія суткі ў вобласці выпала амаль месячная норма ападкаў. Кепскае надвор’е найперш адбілася на аўтамабілістах – толькі за ўчарашні дзень на дарогах вобласці было зафіксавана амаль 60 аварый. Не абыйшлося без трагедый.

Насельніцтва Гарадзеншчыны скарацілася на 5 тысяч чалавек

|

Па стане на 1 снежня бягучага года на тэрыторыі вобласці жылі 1 міліён 98 тыс. чалавек. Гэта на пяць тысыч менш, чым на такую ж дату 2008-га г.

У студзені пачнецца вакцынацыя ад свінога грыпу

|

Закупленай у Расіі вакцыны “Інфлювір” хопіць для вакцынацыі 500 тыс. чалавек. Кошт двухразовай вакцыны для аднаго чалавека абыйдзецца бюджэту прыкладна ў 6 даляраў.

Грамадскае абмеркаванне лёсу гістарычнага будынку ў Гродне скончылася безвынікова

|

Арганізатары грамадскага абмеркавання, якое адбылося сёння ў Гродне, так і не вырашылі, што ж рабіць з гістарычным будынкам па вул. Сацыялістычнай, 44.

Навагодняя ноч будзе марознай

|

Сіноптыкі абяцаюць ад 3 да 10 градусаў марозу. Ужо заўтра павінен паваліць моцны снег ды пачне халадаць. Тэмпература будзе зніжацца і пасля Новага года. Трэцяга студзеня ў краіне чакаецца ад 13 да 20 градусаў марозу.

Заўтра ў Гродне ў неба ўзляціць бык (зменена)

|

Ракету ў выглядзе сімвала адыходзячага года запусцяць заўтра ў неба над Гродна ўдзельнікі гуртка па ракетамадэляванні.

Найбольш абсурдная адмова года

|

Жартаўлівы дыплом з такой назвай прысудзіла днямі Гарадзенскаму абласному ўпраўленню юстыцыі незарэгістраваная Асамблея Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацый Беларусі.

“Узнагарода” можа быць перададзеная 29 снежня ў будынку абласнога суда ў Гродне. Так гарадзенскім чыноўнікам “аўкнулася” адмова ў рэгістрацыі слонімскага грамадскага аб’яднання “Залаты леў”.

Суд за замах на помнік Леніна

|

Заўтра раніцай у Наваградку пачнецца суд над Юрасём Казаком, якога вынівацяць у тым, што ён абліў зялёнай фарбай помнік Леніну. Хлапцу пагражае да 3-х гадоў турмы.

Дождж і вецер на Каляды нарабілі клопатаў гарадзенцам

|

Моцны вецер раскідаў у суботу на Савецкай плошчы намёты гандлёвага пераднавагодняга кірмашу. З-за моцнага дажджу ў пятніцу была пашкоджаная частка ўзбярэжнай Нёмана ля Старога маста.