Прадзюсер з Ірака выпусціў яшчэ адзін зняты ў Гродне кліп
Відэа, апублікаванае ў лютым 2016 года, ужо паспела набраць больш за 300 тысяч праглядаў. Кліп стаў апошняй працай курдскага прадзюсара Шаран Алі Шарыфа, знятай летась у Гродне.
Відэа, апублікаванае ў лютым 2016 года, ужо паспела набраць больш за 300 тысяч праглядаў. Кліп стаў апошняй працай курдскага прадзюсара Шаран Алі Шарыфа, знятай летась у Гродне.
Ад 1 красавіка 2016 года змяняюцца гадзіны прыёму візавых анкет і выдачы пашпартоў у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне. Часу на гэтыя працэдуры цяпер будзе на дзве гадзіны менш.
Двухдзённы візіт трох польскіх сенатараў быў першым у гэтым скліканні парламенту. Яны наведалі Гродна 19-20 сакавіка, паведамілі ў Генеральным консульстве Польшчы.
Трагічны лёс спілаванага камунальшчыкамі ясеня не толькі прадэманстраваў, што сёння ў Гродне амаль немагчыма рэалізаваць нават вельмі цікавы гістарычны праект, але і прымусіў прыгадаць абставіны імклівага высыхання гэтага дрэва ў сярэдзіне 2000-х, а таксама знішчэння ў парку яшчэ не менш чым дзясятка найбольш старажытных дрэваў.
Вечарам 22 сакавіка на вуліцы Болдзіна, паблізу лазні, аўтамабіль збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе разам са сваім сабакам. Жывёла загінула на месцы, жанчыну з рознымі пераломамі шпіталізавалі.
Рэшткі найстарэйшага дрэва з парку Жылібера, спілаваныя раніцай 22 сакавіка, вывезлі на тэрыторыю Зелянбуда. Зараз яго супрацоўнікі чакаюць далейшых загадаў. Ёсць верагоднасць, што з фрагменту ствала ўсё ж зробяць скульптуру, якую паставяць на месцы дрэва.
Велізарны будынак над Нёманам, недалёка ад Старога мосту, прыцягвае ўвагу тых, хто ўзбіраецца на пагорак каля Францішканскага касцёла і аглядае гістарычны цэнтр горада. Цяпер будынак прыцягвае ўвагу яшчэ больш, бо на ім з’явілася рэклама фірмы “Керамін”. Хоць архітэктурныя чыноўнікі і паабяцалі разабрацца, аднак, гледзячы па ўсім, правісіць яна яшчэ доўга.
Бегавы клуб Run4Fun сумесна з фітнес-клубам “Боди-Арт” правядзе 23 сакавiка бясплатную трэніроўку, на якой гарадзенцам раскажуць пра бег і падрыхтоўку да марафонскай i паўмарафонскай дыстанцый.
Двух непрацуючых гарадзенцаў 30 і 26 гадоў затрымалі 19 сакавіка. Іх падазраюць у тым, што з верасня 2015 года яны набывалі праз інтэрнэт асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, а потым прадавалі іх пры дапамозе так званых закладак, а таксама ўжывалі самі. Таксама яны ўцягнулі ў незаконны абарот псіхатропаў яшчэ двух гарадзенцаў 29 і 27 гадоў, якія займаліся вытворчасцю псіхатропаў.
Музей гісторыі Аўгустоўскага канала плануюць адкрыць 1 мая на беразе рукатворнага воднага шляху, паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, піша Белта.