Вясёлыя і вясёлкавыя: Фестываль фарбаў размаляваў дзяцей на свяце горада (ФОТА)
Пад час свята ў гонар 888-годдзя Гродна, 17 верасня, упершыню ў горадзе праходзіў дзіцячы ColorFest. Пляцоўку каля летняй эстрады ў парку Жылібера ўзапоўнілі дзеці і падлеткі з пакецікамі каляровых фарбаў. Ужо праз пару хвілін музыка, танцы і фарбы змяшаліся разам і дадалі святу горада весялосці і вясёлкавасці.