Гродна ў Instagram: 26 кастрычніка – 1 лістапада 2015

|

У чарговай падборцы мы працягваем восеньскую тэматыку. Тым часам наш хэштэг #hrodnats выкарыстоўваецца ўсё часцей. Пазначайце ім здымкі ў Instagram і станавіцеся нашымі суаўтарамі.

Прыпыненне санкцый: пацяпленне адносінаў ці палітычная гульня?

|

Днямі ЕС паведаміў аб прыпыненні санкцый у дачыненні на 170 беларускіх чыноўнікаў, а таксама аб размарожванні актываў некаторых прадпрыемстваў нашай краіны. У апошні дзень кастрычніка рашэнне ўступіла ў сілу, што выклікала хвалю актыўнага абмеркавання ў беларускім грамадстве.

Жарсці па гербу Пагоня, Беларусь вачыма заходнееўрапейца і Дзяды: топ навін мінулага тыдня

|

Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня – у традыцыйным аглядзе “Твайго стылю”!

Надвор’е ў Гродне: 2 – 8 лістапада

|

На гэтым тыдні надвор’е будзе пераважна пахмурным, але па тэмпературы адносна камфортным. З другой паловы тыдня сіноптыкі прагназуюць дажджы.

Лядовае пабоішча: Хакеісты “Ліды” узялі бабруйскіх “зуброў” за рогі

|

Беспрэцэдэнтна брутальным аказаўся матч чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе паміж “Лідай” і “Дынама-Бабруйск”, які прайшоў 31 кастрычніка. У трэцім перыядзе арэна Лядовага палаца ў Лідзе ператварылася ў Калізей, а хакей – у гладыятарскія баі. Госці, якія да таго часу саступалі з буйным лікам, вырашылі выявіць наймацнейшага ў іншым аспекце – кулачных паядынках. Але і тут далі слабіну.

Супраць каго збіраюцца ваяваць “воіны Хрыста”: як на Гродзеншчыне рыхтуюць салдатаў “рускага свету”

Пад патранажам праваслаўнай царквы ў Беларусі дзейнічаюць сумнеўныя “вайскова-­патрыятычныя” клубы для моладзі. Асабліва актыўныя яны на захадзе краіны.

“Пачуў, зразумеў, зраблю”: галоўны трэнер хакейнага “Нёмана” сустрэўся з заўзятарамі клуба

|

Упершыню ў Гродне адбылася сустрэча Мілаша Голаня, галоўнага трэнера гарадзенскага хакейнага клуба,  з мясцовымі аматарамі хакею.

Афрыканскія студэнты, турысты з Кітая і касцюмы, якія не здзівілі: Хэлоўін у Моладзевым Цэнтры

|

Дзясяткі вампіраў, скрываўленых нявест, ваўкалакаў і ведзьмаў захапілі ў мінулыя выходныя начныя клубы Гродна. Касцюміраваныя вечарынкі ў гэтыя дні прайшлі ва ўсіх тусовачных месцах. “Твой стыль” пабываў у Movie 60, што знаходзіцца ў Моладзевым цэнтры на Савецкай.

У Слуцку без галоў і без падтрымкі сваіх заўзятараў

|

У апошнім выязным матчы сезону, які праходзіў у Слуцку, “Нёман” здолеў зарабіць адно ачко. Гульня гарадзенцаў супраць гаспадароў скончылася безгалявой нічыёй. На гульню не даехалі гарадзенскія заўзятары – зламаўся аўтобус.

Пяць фактаў пра затрыманага КДБ гарадзенскага топ-бізнесоўца Паўлоўскага

|

Быў сенатарам верхняй палаты беларускага парламенту, спансараваў спорт, ахвяраваў на дабрачыннасць, развіваў прадпрыймальніцтва. Гэта ўсё пра вядомага гарадзенскага бізнесмена Андрэя Паўлоўскага, пра затрыманне якога 30 кастрычніка паведамілі СМІ краіны.