Вечар “самага жоўтага” мастака: у Дзіцячай ЭкаСтудыі адзначылі дзень нараджэння Ван Гога

|

1 красавіка ў Гродзенскай ЭкаСтудыі ўшанавалі памяць галандскага мастака Ван Гога. Дзецям расказалі біяграфію мастака, не закранаючы трагічныя моманты яго лёсу. Таксама дзеці паўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульняў і зрабілі з эка-матэрыялаў сланечнік – любімую кветку Ван Гога. 

Апытанне “Твайго стылю”: Што чакаць ад “Нёмана” у новым сезоне? (меркаванні экспертаў)

|

3 красавіка ў Гродне стартуе Чэмпіянат Беларусі па футболу ў Вышэйшай лізе. Ужо традыцыйна перад пачаткам новага сезона мы пагутарылі з гарадзенскіміі спартыўнымі аглядальнікамі і даведаліся пра іх меркаванні і чаканні на футбольны год.

Гарадзенская “Алімпія” пачала серыю за трэцяе месца з перамогі

|

Гарадзенскія баскетбалісткі правялі першую гульню за трэцяе месца з камандай РГУОР з Мінска 2 красавіка.  У напружанай барацьбе каманда Аляксандра Шымкавяка абыграла суперніц з лікам 81: 78.

Цягнік на Польшчу і кавярня на вакзале: у адзіны дзень пасажыра гарадзенскія чыгуначнікі адказвалі на пытанні жыхароў горада

|

У апошні дзень сакавіка чыгуначнікі  Гродна  правялі адзіны дзень пасажыра. Усе ахвотныя маглі задаць пытанні спецыялістам ці ўнесці прапановы па паляпшэнню работы беларускай чыгункі.

Фотафакт: на нязручным скрыжаванні зноў аварыя

|

Трайная аварыя на скрыжаванні вуліц Серафімавіча і Каліноўскага адбылася каля 17 гадзін 2 красавіка. Toyota, якая выязджала з прыватнага сектара, зачапіла два  аўтамабіля, што рухаліся  па вуліцы.

“З прыгожых выбіралі прыгожых”. Адбыўся кастынг на ўдзел у конкурсе “Міс Гродна-2016”

|

Каля ста дзяўчын з Гарадзенскай вобласці сабралося ў малой зале драмтэатра 2 красавіка, каб паўдзельнічаць у адборачным этапе конкурсу прыгажосці “Міс Гродна -2016”.

Мова нанова раскрые таямніцы жывых камянёў, мёртвых жукоў і правапісу Ў

|

Курсы беларускай мовы “Мова нонова Гародня” на занятках 4 красавіка абяцаюць раскрыць таямніцы жыцця, прынамсі – біялагічнага, з пункту гледжання навукі. У якасці эксперта выступіць прафесар, доктар біялагічных навук Алесь Астроўскі. 

Граматычная частка занятка будзе прысвечана правапісу У і Ў.

Гурт Navi у Гродне па-сапраўднаму гукаў вясну

|

Адзіны беларускамоўны фіналіст адборачнага тура на “Еўрабачанне-2016”, музычны гурт Navi, бясплатна выступіў ў Гродне, у гандлёвым центры OldCity 1 красавіка.

Карта паляка: польскі Сейм аднагалосна прыняў папраўку ў законе

Змены ў польскім заканадаўстве будуць садзейнічаць пражыванню ўладальнікаў Карты паляка ў Польшчы, паведамляе інфармацыйны партал Саюз палякаў Беларусі.

Сярод іншых  ільгот, што  будуць  прадастаўляцца уладальнікам Карты, пазначаны  дапамога ў арэндзе памяшкання, вызваленне ад консульскіх збораў і магчымасць хутчэй атрымаць польскае грамадзянства.

“Забівацца сэнсу няма”. “Гараднічанка” прайграла чарговы матч

|

Гарадзенскi клуб працягвае выступленне ў Чэмпіянаце Беларусі і чарговы раз прайграе свайму суперніку. Крыўдзіцелькамі  для “Гараднічанкi” зноў сталі гандбалісткі з Гомеля.