Безбар’ернае асяроддзе – не галоўнае. У Гродне аднавілі сустрэчы інтэграцыйнага клуба “1+1”
Ініцыятыва “Крок насустрач” хоча змагацца з пасіўнасцю людзей “з асаблівасцямі”. Сярод метадаў: здымкі відэароліка пра жыццё людзей з інваліднасцю, удзел ў міжнародных праектах, арганізацыя трэнiнгаў і форум-тэатра. Пра гэта ішла гаворка на першай сустрэчы інтэграцыйнага клуба “1+1”, які аднавіў дзейнасць пасля працяглага перапынку.