Фотафакт: У гарадзенскай катэдры адкрылі Браму Міласэрнасці
Біскуп Аляксандр Кашкевіч 13 снежня адчыніў сімвалічную браму, праходзячы праз якую, як вераць католікі, можна атрымаць дараванне пакаранняў за грахі. Такую браму традыцыйна адкрываюць у Рыме кожныя 25 гадоў, але сёлета Папа Рымскі вырашыў абвесціць пазачарговы Юбілейны Год.