Надвор’е ў Гродне на 24 – 30 жніўня
Апошні тыдзень лета будзе пераважна сухім і цёплым.
Апошні тыдзень лета будзе пераважна сухім і цёплым.
Незвычайныя спаборніцтвы, што адбываюцца ў польскім Аўгустове ўжо 20 год, сёлета ўпершыню прайшлі і на беларускай частцы каналу. 22 жніўня на шлюзе Дамброўка спаборнічалі незвычайныя самаробныя караблі, таксама прайшоў турнір па футболе ў балоце.
Напэўна, праваслаўныя жыхары горада ўжо паспелі заўважыць двух мужчын, якія штодня на працягу некалькіх месяцаў сядзяць пад саборам на Ажэшка з працягнутай рукой.
Легендарны расійскi гурт “Голубые береты” даў вялікі канцэрт у Гродне. Сёлета гурт адзначае 30-годдзе з моманту свайго заснавання. У юбілейнае турнэ самых вядомых дэсантнікаў на постсавецкай прасторы патрапіў і Гродна.
Вечарам 23 жніўня здарыўся пажар у прыюце для бяздомных жывёлаў, што знаходзіцца ў вёсцы Лапенкі. Праз сацыяльныя сеткі прадстаўнікі арганізацыі “Преданное сердце” заклікалі гарадзенцаў дапамагчы. Зараз пажар ліквідаваны, але дапамога і ператрымка жывёлаў будуць яшчэ патрэбны бліжэйшымі днямі.
Гарадзенскія дзяўчаты – найпрыгажэйшыя ў свеце, з гэтым спрачацца не варта. Але і яны самі часам не адмаўляюцца з гумарам зірнуць на тое, ці лёгка заставацца прыгожымі у штодзённым жыцці.
Штогод, пачынаючы з 2009 года, 23 жніўня ў Еўропе адзначаюць гадавіну падпісання пакта Молатава-Рыбентропа. У гэты дзень таксама ўшаноўваюць памяць усіх ахвяраў таталітарызму і дыктатуры, бо рэжымы Адольфа Гітлера і Іосіфа Сталіна ў адносінах да людзей мала чым адрозніваліся.
Традыцыйны фестываль “Гальшанскі замак-2015” адбудзецца 29 жніўня 2015 года ў аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці, паведамляе сайт Ашмянскага райвыканкама.
Не так даўно “Твой стыль” пісаў пра яшчэ адзін гарадзенскі замак, што з’явіўся на тэрыторыі парку Жылібера. Гэтым разам наш карэспандэнт сустрэўся з самім майстрам – выканаўцам праекта – Сяргеем Бiльдзюком, які працягвае даводзіць да дасканаласці свой твор.
Нагодаў выйсці на каву можа быць незлічоная колькасць: добрае ці дрэннае надвор’е, патрэба сустрэцца з сябрамі ці пабыць ў адзіноце, жаданне адчуць рытм горада ці выбрацца бліжэй да прыроды… А яшчэ – цікавасць да асаблівасцяў прыгатавання кавы ў розных кавярнях. Гэтым разам паспрабуем разабрацца ў адценнях кавы латэ па-гарадзенску.