Дзяўчыне, якая цудам выжыла пасля няўдалага скачка з парашутам, неабходна дапамога

|

Юля ўжо некалькі дзён як пераведзена ў агульную палату, з ёй штодня працуюць лекары. У гэты час сваякі і сябры дзяўчыны шукаюць падтрымку, каб дапамагчы Юле хутчэй пайсці на папраўку.

“Лідсельмаш” стаў чэмпіёнам краіны па міні-футболе

|

Каманда з Ліды зноў будзе прадстаўляць Беларусь у міні-футбольнай Лізе Чэмпіёнаў.

Гарадзенцаў запрашаюць патанцаваць на этнавечарыне

|

Суполка беларускай культуры запрашае гарадзенцаў на танцавальную вечарыну, якая пройдзе ў рамках Фестывалю Нацыянальных культур. На вечарыну з майстар-класам завітае этнограф Сяргей Выскварка.

Гарадзенцы патрапілі ў фінал праекта “Горад”

|

Абодва ўдзельнікі з Гродна патрапілі ў фінал праекта, які дапамагае рабіць беларускія гарады лепшымі. Глядзі відэа ад TUT.BY пра тое, як журы адбірала лепшых.

“Адступаць няма куды, за спіной – Смаргонь”. Інспекцыя аховы прыроды зноў судзіцца з “Кронаспанам”

|

Спрэчкі паміж інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ды прадпрыемствам па выпуску ламіната і драўляна-стружкавых пліт “Кронаспан” узнікаюць не першы раз.  Толькі за 2015 год прадпрыемства чатыры разы прыцягвалі да адказнасці за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства. Сёлета нагодай для чарговага штрафа стаў зліў сцёкавых водаў, забруджаных фармальдэгідам, у Вілію. За гэта “Кронаспан” пакаралі штрафам каля 100 млн. Не згодны з пакараннем, “Кронаспан” звярнуўся ў суд, каб абскардзіць рашэнне інспекцыі. Паседжанне суда адбылося 1 чэрвеня.

“Цяжка зайсці і не сфоткацца”. Як гарадзенцы робяць сэлфі ў прымерачных

Летні сезон пачаўся ўжо афіцыйна, значыць зараз самы час памяняць змест шафы. Гандлёвых цэнтраў у нашым горадзе не так шмат, таму гарадзенцы ахвотна карыстаюцца нагодай каб сфоткацца ў прымерачных.

У заапарку Гродна незвычайнае папаўненне: з Масквы прыехаў такін

|

Выцягнутая морда лася, рогі антылопы, тулава бізона, мех мядзведзя і ногі горнага козла – менавіта так выглядае новы гадаванец гарадзенскага заапарка. Рэдкую жывёліну – такiна – прывезлі ў Гродна з маскоўскага звярынца.

На беразе Нёмана каля Замкавай гары паставілі каменную ладдзю

|

Напярэдадні XI фестывалю нацыянальных культур у Гродне каля Замкавай гары з’явілася новая каменная скульптура. Яе з чырвонага граніту выканаў гарадзенскі мастак Уладзімір Панцялееў.

Даехаць з Беластока ў Каўнас будзе магчыма за 11 еўра

|

Польская і літоўская чыгункі запускаюць непасрэднае чыгуначныя зносіны паміж  Беластокам і Каўнасам. Першы рэйс па маршруту адбудзецца ўжо 17 чэрвеня, паведамляе партал Тorgovyi.com.

З Беластока ў Каўнас цяпер можна дабрацца на цягніку за 11 еўра

|

Польская і літоўская чыгункі запускаюць чыгуначныя зносіны Беласток-Каўнас. Першы рэйс запланаваны на 17 чэрвеня.