“Мерседэс” угналі з дапамогай ключа ад кватэры

|

Сёння ўначы супрацоўнікі ДАІ па гарачых слядах затрымалі двух гродзенцаў, якія ад няма чаго рабіць угналі  ў адным з гродзенскіх двароў “Мерседэс” 1983 года выпуску.

Гродзенскія прадпрыемствы павялічылі экспарт на 44,5%

|

Паводле сайта Гродзенскага гарвыканкама, экспарт тавараў арганізацый Гродна за першае паўгоддзе 2011 года склаў 498,5 мільёнаў долараў ЗША і павялічыўся ў параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі на 44,5%.

Доўгажыхароў на Гродзеншчыне паменела

|

Калі год таму 153 жыхары рэгіёна перакрочылі 100-гадовы рубеж, на сёння ў вобласці засталося 127 чалавек, старэйшых за 100 гадоў.  Тым не менш Гродзеншчына застаецца геранталагічным лідэрам Беларусі.

ААТ “Гродна Азот” і “Гродна Хімвалакно” трапілі пад санкцыі

|

Улады ЗША забаранілі сваім грамадзянам і юрыдычным асобам падтрымліваць бізнес-кантакты з чатырма беларускімі прадпрыемствамі, а амерыканскія банкі мусяць замарозіць усе іх актывы.

У спісе, акрамя гродзенскіх гігантаў, – «Нафтан» і «Белшына».

У Гродне з-за кароткага замыкання згарэла машына

|

Кароткае замыканне стала прычынай узгарання аўтамабіля Saab на чыгуначнам пераездзе на Азёрскай шашы ўчора ў Гродне.

Джэм з чарніц і сок з гарбуза

|

Прадпрыемства «Гродзенскі кансервавы завод» упершыню пачало перапрацоўваць чарніцы і дурніцу. Пробная партыя прадукцыі з лясных ягад выпушчана і адпраўлена для сертыфікацыі.

«Газэль» перакулілася, пацярпелых няма

|

Дарожна-транспартнае здарэнне, якое ледзь не стала надзвычайных, адбылося ўчора на скрыжаванні вуліц Брыкеля-Таўлая: а восьмай гадзіне вечара перакулілася «Газэль» з пасажырамі.

Гарадзенкі падтрымалі «тыдзень груднога гадавання»

|

Сусветны тыдзень па садзейнічанню грудному гадаванні падтрымалі гродзенскія мамы. І арганізавалі сустрэчу ў Новым парку па пытаннях кармлення грудзьмі дзяцей пасля года і флэш-моб пад вокнамі радзільнага аддзялення бальніцы хуткай дапамогі.

Праца сферы ЖКГ выклікае больш за ўсё пытанняў

|

Учора, у часе прамой лініі, якую правёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра з гродзенцам, высветлілася, што найбольшую колькасць пытанняў выклікае праца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Узроставы рэкорд Гродзенскага медуніверсітэту

|

Студэнткай першага курса Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта стала 15-ці гадовая гарадзенка Людміла Калацей. Гэта першы выпадак у гісторыі ўніверсітэта.