Міжнародны фестываль праваслаўных спеваў “Каложскі дабравест” распачаўся фотавыставай “Нашы храмы”

|

Працы сябраў народнага фотаклуба “Гродна” прадстаўленыя ў абласным цэнтры народнай творчасці па вул. Савецкай, 8. Адкрыццё гэтай выставы стала першай падзеяй у межах ХІІІ фестывалю “Каложскі дабравест”.

У Гродне адліга працягнецца да канца месяца. Падмарожвае толькі па начах

|

Дзённыя тэмпературы цягам тыдня будуць вагацца ад 0 да +8 °С.

Прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і ініцыятыў запрашаюць на семінар “Падтрымка моладзі ў Еўропе”

|

Семінар скіраваны на пашырэнне ведаў маладых беларусаў у сферы моладзевай палітыкі і прасоўвання інтарэсаў моладзі на розных узроўнях. Ён пройдзе ў Мінску 22-23 лютага.

Віктар Шалкевіч збіраецца запісаць новы студыйны альбом

|

Апошнія два альбомы Шалкевіча “Шчаслівая сямёрка” (2010) і “Гарадзенец прызямліўся ў Менску” (2006) былі запісаны падчас жывых канцэртаў. Студыйніка адзін з самых вядомых беларускіх сонграйтэраў не выдаваў ужо 10 год.

Фотафакт: гарадзенцы масава прыйшлі на бясплатную экскурсію

|

Бясплатную экскурсію па старым горадзе зладзіла для гарадзенцаў і гасцей горада фірма “СаларТур”. Агулам даведацца болей пра свой горад прыйшло больш за 100 чалавек, таму сфарміраваліся дзве групы.

Самыя нізкія і самыя высокія зарплаты на Гарадзеншчыне ў 2013 (інфаграфіка)

Сярэдняя зарплата на Гарадзеншчыне была ў мінулым годзе на паўмільёна ніжэйшая за сярэднюю па краіне, а IT-адмыслоўцы зараблялі ў тры разы больш за работнікаў адукацыі або сацыяльнай сферы. “Твой стыль” падрыхтаваў графік з самымі нізкімі і самымі высокімі сярэднімі зарплатамі мінулага году.

“Гарачы снег 2014” у Гродне

|

Штогадовыя зімовыя спаборніцтвы для легкавых аўтамабіляў сёлета адбудуцца 23 лютага.

На летнюю алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра збіраюцца 65 гарадзенскіх спартоўцаў

|

У алімпійскай зборнай Беларусі на сочынскай алімпіядзе няма ніводнага прадстаўніка Гарадзеншчыны.

У Гродне прэзентуюць фільм пра балоты

|

Прэм’ера нямецкай дакументальнай стужкі “The Moor”, прымеркаваная да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў, пройдзе адначасова ў Гродне, Віцебску і Мінску.

“Нёман” вырваў перамогу ў мінскага “Юнацтва”

|

Учора ў цэнтральным матчы тура гарадзенскі “Нёман” на сваёй пляцоўцы вырваў перамогу ў свайго галоўнага канкурэнта на першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце.