Рэзідэнты “Comedy Club” дуэт “Соседи” завітаюць у Гродна

|

Фіналісты праекту “Comedy Батл”, кінаакторы і афіцыйныя рэзідэнты “Comedy Club” дуэт “Соседи” завітае ў Гродна 19 жніўня. Піцерскі гумар прагучыць у Начным клубе Movie 60 (Моладзевы цэнтр “Гродна”) ужо другі раз.

Не вышэй за сто метраў: урад зацвердзіў правілы карыстання дронамі

|

Савет міністраў зацвердзіў Правілы выкарыстання авіямадэлей. Зараз “лётаць” можна на вышыні не больш за 100 метраў, а на авіямадэль вагой больш за 500 грамаў трэба пісаць імя і адрас уладальніка, піша TUT.BY.

“Народны альбом” пакажуць у Беластоку

|

4 верасня ў Падляшскай оперы Беластока тэлеканал “Белсат” ладзіць канцэртную прэм’еру юбілейнай версіі “Народнага альбома”, прымеркаванай да надыходзячага 20-годдзя аднаго за найбольш вядомых і уплывовых беларускіх музычных праектаў, піша nn.by.

Стартавала XXIV пілігрымка Беласток-Вільня. У Гродна паломнікі прыдуць 18 жніўня

|

350 чалавек рушыла раніцай 16 жніўня з Беластока ў Вільню. Яны ўдзельнічаюць у штогадовай пілігрымцы да Маці Божай Вастрабрамскай. У чацвер пілігрымы будуць у Гродне, дзе да іх далучацца мясцовыя вернікі. У Вільні яны будуць 24 жніўня.

#ялюблюгродно: Выкладвай фатаграфіi з выявай Гродна і атрымай падарунак на Дзень горада

|

Напярэдадні Дня фатографа і Дня горада гарадзенцам прапануюць прыняць удзел у інтэрнэт-флэшмобах. Адну акцыю арганізавалі Цэнтр ПОРА разам з драмтэатрам, а другую самі гараджане.

Японка Аканэ і славак Лукаш згулялі ў Гродне беларускае вяселле

|

Славак Лукаш і японка Аканэ 16 жніўня згулялі ў Гродне беларускае вяселле згодна з усімі традыцыямі. Праўда, гэта была толькі інсцэнізацыя, а маладыя проста навучаюцца ў школе рускай мовы ў ГрДУ.

Размялі не толькі мазгі. У Велесе прайшой пікнік гарадзенскай “Мазгабойні”

Летняй разынкай, што падрыхтавала “Мазгабойня” для сваіх прыхільнікаў, стала сустрэча, што адбылася 14 жніўня на пікнік-базе “Велес” пад Гродна. Апроч інтэлектуальнага змагання ўдзельнікаў чакалі спартыўныя гульні і забавы, настолкі, танцы пад музыку Beach Boogie Band і карагоды вакол вогнішча.

У пачатку верасня на мяжы могуць з’явіцца чэргі

|

Дзяржпагранкамітэт прагназуе чэргі на мяжы ў пачатку верасня. Пра гэта TUT.BY распавялі ў прэс-службе ведамства. Чэргі могуць з’явіцца ў сувязі з адменай з 1 верасня абмежавання, згодна з якім выязджаць за межы ЕАЭС (раней – Мытнага саюза) на адным і тым жа аўтамабілі з Беларусі можна было адзін раз у 8 дзён.

У Гродне адкрылася беларускамоўная крама “Багач”, дзе можна выпіць кавы і зрабіць фота

|

Беларускамоўную краму “Багач” сістэмы гандлю “Сёе-тое” адкрылі 16 жніўня на вуліцы Савецкай у Гродне. На адкрыцці першай крамы “Гроднааблсаюздрука” былі музыка, танцы і сцэнічныя персанажы праекта “Жывая гісторыя”, а таксама намеснік Міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Матусевіч.

Пад Гродна кіроўца аўто абстраляў веласіпедыста з пісталета

|

Мужчына на веласіпедзе ехаў увечары па дарозе ля вёскі Каробчыцы. Ён пачуў за спіной гук аўтамабіля, а потым – рэзкі боль па ўсім целе. Кіроўца аўто стрэліў у яго з пнеўматычнага пісталета, паведамілі ў прэс-службе міліцыі рэгіёна.