“Цёшча з Любані пагоніць – прыеду ў Гродна танцаваць!” Сяргей Выскварка “фестываліў”з гарадзенцамі ў стылі этна

|

Фестываль нацыянальных культур гэта не толькі магчымасць “людзей паглядзець”, але і добры шанец “сябе паказаць”. Прычым – не толькі са сцэны. Гарадзенцы і госці горада, што 5 чэрвеня наведалі майстар-клас этнографа Сяргея Выскваркі, маглі ў тым упэўніцца. Наўпрост на вуліцы усе ахвотныя вучыліся пабытовым беларускім танцам.

У Гродне з’явіўся музей Фестывалю нацыянальных культур

|

Цяпер у Фестывалю нацыянальных культур ёсць свой музей. 5 чэрвеня пастаянную экспазіцыю адкрылі ў сярэдняй школе №8. У адмысловым музейным пакоі размясцілася больш за 100 экспанатаў, звязаных з рознымі дыяспарамі і гісторыяй свята.

Фестываль нацыянальных культур: што цікавага было на падворках беларусаў і іх суседзяў

|

На кожным нацыянальным падворку 4 чэрвеня можна было паглядзець на традыцыйныя спевы і танцы, прадэгуставаць кухню і пазнаёміцца з бытам розных народаў. Мы завіталі да беларусаў, літоўцаў, палякаў, расіян, украінцаў, татар і габрэяў. А пра тое, што было на заакіянскіх падворках, чытайце тут.

“Трэба не толькі расказваць пра веліч Гродна, але і паказваць”. Ля замкаў адкрылі скульптуру ладдзі

|

У другі дзень Фестывалю нацыянальных культур ля падножжа гарадзенскіх замкаў афіцыйна адкрылі новую скульптуру – копію сярэднявечнай шахматнай фігуры-ладдзі, што захоўваецца ў гісторыка-археалагічным музеі.

Выбар зроблены: футбольны “Нёман” узначаліць Ігар Кавалевіч

|

У нядзелю 5 чэрвеня стала вядома, што галоўным трэнерам ФК “Нёман” з 8 чэрвеня прызначаны вядомы беларускі спецыяліст Ігар Кавалевіч. Гэтую інфармацыю пацвердзіў старшыня назіральнага савета гарадзенскага клуба  Мечыслаў Гой.

Венесуэльскі ром, Уга Чавес і нічога з ЗША: чым парадавалі гарадзенцаў заакіянскія падворкi

|

У першы дзень Фестывалю нацыянальных культур, 4 чэрвеня, кожная дыяспара спрабавала здзівіць гасцей свята сваёй культурай і традыцыямі. Мы адправіліся да прадстаўнікоў заакіянскіх дыяспар.

Фестываль нацыянальных культур: шэсце, падворкі, Пагоня і вобшукі на КПП

|

Цікавыя моманты яскравага свята зафіксаваў на фота Ян Лялевіч. Глядзіце на шэсце ўдзельнікаў, шашлыкі, цішоткі ў Пагоняй і працу міліцыі. І параўноўвайце з рэпартажам Іллі Гелея.

Фестываль нацыянальных культур: вялікі фотарэпартаж з першага дня свята

|

ХІ Фестываль нацыянальных культур напоўніў вуліцы Гродна яскравымі фарбамі і каларытам шматлікіх краін і народаў. Глядзіце ў вялікім рэпартажы Іллі Гелея, як ператварыўся гарадзенскі стары горад у першы дзень свята, і каго можна было там сустрэць. І параўнайце з рэпартажам Яна Лялевіча.

Родныя сцены не дапамаглі: “Нёман” усухую прайграў на сваім полі

|

Вялікі футбол вярнуўся ў Гродна, вось толькі парадаваць мясцовых заўзятараў не змог:”Нёман” на сваім полі буйна саступіў жодзінскаму “Тарпеда” і так і застаўся апошнім у турнірнай табліцы.

“Гішпанцы ” ўзялі гран-пры, а “Крумкачы” палілі пад “Серебряную свадьбу”: ў Лідскім замку прайшоў фестываль “Мары здзяйсняюцца”

|

Фестываль творчасці дзяцей і моладзі з інваліднасцю сабраў у сценах Лідскага замка творчых людзей з дзесяці спецыялізаваных дамоў-інтэрнатаў  Беларусі. Разам з імі вышлі на сцэну зоркі беларукай эстрады. Канцэрт, дыскатэка, фаер-шоў і салют 3 чэрвеня не давалі сумаваць ні лідчанам, ні гасцям горада.