Гродзенская “Фірма МОКА” не спяшаецца клапаціцца пра маламабільных кліентаў
У кожнага з нас ёсць любімая крама. Часцей за ўсё яна знаходзіцца побач з домам. Туды мы ходзім з самага дзяцінства, каб купіць штодзённы “набор” прадуктаў. У такую краму на суседняй вуліцы я ўпершыню трапіла толькі ў 29. І толькі калі захацела змяніць сітуацыю…