“Нёман” абыграў “Гомель” і наблізіўся да другога месца
Выязны тур па Палессі заканчваецца для падапечных Мілаша Голаня ўдала. У Гомелі гарадзенцам атрымалася закінуць чатыры шайбы, якія і прынеслі перамогу над мясцовай камандай.
Выязны тур па Палессі заканчваецца для падапечных Мілаша Голаня ўдала. У Гомелі гарадзенцам атрымалася закінуць чатыры шайбы, якія і прынеслі перамогу над мясцовай камандай.
У канцы восені больш за 50 гадоў таму камуністычныя ўлады ўзарвалі велічны храм у самым цэнтры Гродна. “Твой стыль” падрыхтаваў гістарычны тэст пра касцёл, які мы страцілі, і які ўжо шмат год свядомыя гараджане мараць адбудаваць.
Сядзіба ў Бракаве каля Свіслачы (на фота) і драўляны дом па Валковіча, 23 у Гродне ўжо не маюць ніякіх шанцаў на тое, каб трапіць пад ахову дзяржавы. Хутчэй за ўсё, іх знясуць цягам аднаго-двух гадоў.
Гарадзенскі галкіпер Уладзіслаў Васiлючак здолеў пакінуць прыемнае ўражанне кіраўніцтву самарскай каманды, якое плануе на наступным тыдні прыняць рашэнне адносна далейшых перспектыў гульца.
Карціны ўраджэнцаў Гарадзеншчыны Восіпа Любіча і Пінхуса Крэменя можна пабачыць у Авальнай зале Новага замку з 28 лістапада. Палотны з карпаратыўнай калекцыі ўпершыню выстаўляюць у родных мясцінах мастакоў.
У апошнюю ў гэтым годзе восеньскую падборку патрапілі амаль чатыры дзясяткі фота з кавай, коцікамі, дрэвамі і гарадскімі вуліцамі. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats!
З песняй “Маё сэрца” дзяўчыны плануюць прабіцца ў фінальную стадыю нацыянальнага адборачнага тура і там атрымаць пуцёўку на “Еўрабачанне-2016” у Швецыі. 26 лістапада яны прэзентавалі песню ў Мінску.
На чарговым аўкцыёне, які праходзіў у гарвыканкаме 27 лістапада, самы дарагі зямельны ўчастак у Гродне сышоў з малатка за 366 млн рублёў.
Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем уступіў у сілу 26 лістапада. Турысты могуць знаходзіцца на тэрыторыi абедзьвух краiн без вiз да 90 дзён цягам паўгоду ад першага ўезду. Каб заставацца даўжэй або працаваць віза ўсё ж спатрэбіцца.
На біржы працы ў Гродне ёсць дзясяткі вакансій з трагічна-смяшлівай зарплатай у “два двесце” і ўсяго некалькі прапановаў больш за шэсць мільёнаў. “Твой стыль” пагартаў базу вакансій і даведаўся, дзе ў лістападзе згодныя былі плаціць найменш і найбольш.