У “Крызе” пройдзе прэзентацыя чарговага “Гарадзенскага гадавіка”
Другі нумар “Гарадзенскага гадавіка” прэзентуюць у панядзелак 23 снежня ў 17.30 у мастацкай галерэі “Крыга”.
Другі нумар “Гарадзенскага гадавіка” прэзентуюць у панядзелак 23 снежня ў 17.30 у мастацкай галерэі “Крыга”.
У чацвер 19 снежня Амбасадар сустрэнецца са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым і біскупамі Каталіцкай царквы, наведае польскую школу ды адкрые выставу ў Новым замку.
Выстава пад назвай “Вяртанне” гэта калекцыя твораў Буйноўскага, сабраная Падляшскім музеем у Беластоку. Сярод прац ёсць і творы, прысвечаныя Гродна.
Экспазіцыя, якая адкрылася 17 снежня ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі, прысвечана гісторыі батлеечных тэатраў у Беларусі і каталіцкай традыцыі стварэння калядных ясляў, ці шопак.
Гарадзенскі Стары мост насамрэч не такі ўжо і стары, яму крыху болей ста гадоў. Пры чым гэта толькі апоры моста такія старыя, і тое не ўсё. Металічную канструкцыю “нацягнулі” на мост пасля аднаўлення ў 1949 г., ну і некалькі гадоў таму яго перабудавалі.
Аўтар распавёў гарадзенцам 13 снежня пра малавядомыя падзеі паўстання 1863-1864 гг. на Гарадзеншчыне. Удзел у прэзентацыі бралі гарадзенскія гісторыкі і краязнаўцы, сябры і знаёмыя спадара Івана.
Беларускія дызайнеры на фэсце моды Grodno Fashion Show здзіўлялі гасцей не толькі адзеннем. З-за кулісаў гучалі гастранамічныя назвы калекцый, а па подыуме дэфілявалі ў валёнках.
З Свіслацкага касцёла ў Гродзенскай вобласці зніклі грашовыя ахвяраванні парафіян: каля 700 даляраў і больш за 16 мільёнаў рублёў.
Гарадзенскія валейбалісты выбылі з барацьбы за еўрапейскі Кубак Выкліку. Вынік двухматчавага супрацьстаяння з грэцкім “Этнікасам” вырашыла больш удалая гульня супернікаў на сваёй пляцоўцы.
Вялікі натоўп Дзедаў Марозаў, Снягурак ды простых гарадзеўцаў з дзецьмі, запоўніў Савецкую плошчу ўвечары 17 снежня. Па афіцыйнай інфармацыі, казачных персанажаў сабралося каля 300, а ў канцы да іх на лімузіне прыехаў нават лапландскі Санта-Клаўс.