Гарадзенская бібліятэка выдала раней не публікаваныя матэрыялы з архіву Быкава

|

Кніга “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка.

Гарадзенка на 9 месцы ў рэйтынгу найбольш паспяховых бізнес-вумэн Беларусі

|

ТОП-10 лепшых прадстаўніц беларускага бізнеса па выніках мінулага году падрыхтавала выданне «Ежедневник».

Пад выглядам гарэлкі ў Гродзенскай вобласці збіраліся прадаваць шклоачышчальнік

|

Аператыўнікі канфіскавалі 10 тысяч літраў шклоачышчальніка расійскай вытворчасці. Атруту проста не паспелі разліць у бутэлькі для продажу пад выглядам гарэлкі.

Слонімскі літаратуразнаўца напісаў кнігу пра Іверса

|

Журналіст, літаратуразнаўца са Слоніма Сяргей Чыгрын выдаў кнігу пра свайго земляка Анатоля Іверса пад назвай “Жыццё і творчасць Анатоля Іверса”.

У Бераставіцкім і Карэліцкім раёнах забаранілі веснавое паляванне на птушак

|

Веснавое паляванне на вадаплаўных птушак дазволена з 10 сакавіка, аднак у некаторых раёнах Беларусі Міністэрства прыродных рэсурсаў сёлета веснавое паляванне забараніла.

Гродзенская ДАІ ўзмоцніць кантроль за дарогамі ў святочна-выходныя дні

|

8,9 і 10 сакавіка магістральныя дарогі рэгіёна будуць патрулявацца ва ўзмоцненым рэжыме.

Маёр міліцыі нагадвае: пікет забаронены

|

7-га сакавіка міліцыя Гродна папярэдзіла праваабаронцу і пісьменніка Віктара Сазонава пра адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага пікету.

Суд абавязаў шклозавод давесці да жыхароў экалагічную інфармацыю

Жыхары Бярозаўкі атрымалі права набыць інфармацыю пра шклозавод «Нёман» праз суд, які адбыўся 6-га сакавіка ў Лідзе.

На памежным пераходзе “Каменны Лог” Анатолю Лябедзьку анулявалі права выезду ў ЕС

|

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) накіроўваўся ў Літву.

Дырэктар гродзенскага тэатра лялек пераведзены на пасаду актора

|

Свой апошні дзень на пасадзе дырэктара Аляксандр Ігнаценка адпрацаваў 5 сакавіка і звольніўся па ўласным жаданні.