Гарадзенец прапануе бясплатнае “пахаванне” як лепшы сродак ад дэпрэсіі
На адным з інтэрнэт-форумаў у раздзеле “Паслугі” з’явілася незвычайная аб’ява. Жыхар Гродна прапанаваў людзям “перажыць сваю смерць і нарадзіцца нанова”.
На адным з інтэрнэт-форумаў у раздзеле “Паслугі” з’явілася незвычайная аб’ява. Жыхар Гродна прапанаваў людзям “перажыць сваю смерць і нарадзіцца нанова”.
Каля 10 гадзін раніцы на вуліцы Болдзіна малакавоз урэзаўся ў дрэва. Падчас сутыкнення ў машыне быў пашкоджаны кузаў, адкуль вылілася некалькі дзясяткаў літраў малака.
Калегія Вярхоўнага суда пакінула прысуд Гродзенскага абласнога суда Івану Куляшу ў сіле – расстрэл.
29 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе пачаўся працэс па справе 17-гадовага падлетка, якога абвінавачваюць у забойстве пяцігадовага зводнага брата і замаху на забойства маці.
Напярэдадні новага сезона трэнерскі штаб, гульцы і кіраўніцтва гарадзенскай каманды сустрэнуцца з заўзятарамі. Традыцыйна на сустрэчы будзе аб’яўлены новы склад каманды, а таксама агучаны планы на сезон 2016 года.
У суботу, 26 сакавіка, у дом ксяндза ў вёсцы Раготна Дзятлаўскага раёна забраўся 48-гадовы жыхар суседняй вёскі. Ён скарыстаўся тым, што святар вёў велікодную службу, і скраў сродкі парафіі – больш за 33 млн рублёў, 400 долараў і іншую маёмасць. Праўда, уцячы не змог – ксёндз акурат вярнуўся і затрымаў яго.
Другі тыдзень запар на плошчу Леніна выходзяць таксісты, якія збіраюць подпісы супраць увядзення новых таксометраў і абавязковага ўсталявання тэрміналаў. Іх там зусім вобмаль, але яны тлумачаць, што і не планавалі збіраць натоўпы.
Шаснаццаць гадоў таму бабуля Геня вярнулася ў Гродна, дзе некалі прапрацавала ўсё жыццё. Нарадзілася ж яна ў вёсцы Беражаны і колькі сябе памятае, у яе сям’і заўсёды была вялікая гаспадарка: некалькі кароў, цяляты, свіннi, гусі і куры. Таму і ў горадзе сталая жанчына не абыходзіцца без жывёл.
Каштан, якому зараз прыкладна 150 год, знаходзіцца зусім побач з домам-музеем Ажэшкі. Калі дом-музей мае статус гістарычнай каштоўнасці, хоць па факце з’яўляецца толькі копіяй сапраўднага дома Ажэшкі, зробленай за савецкім часам, каштан ніякага статусу не мае і балансуе на мяжы жыцця і смерці, піша “Гродзенскі зялёны партал”.
Рэканструкцыю аўтадарогі Мінск-Гродна за сродкі Сусветнага банка пачнуць у чэрвені, паведаміў 25 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Дзятлаве старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае Белта.