Праект «Бітва таксістаў» стартуе сёння ў Гродне

У прамым эфіры «Радыё Гродна» аўтаінспектары будуць задаваць пытанні кіроўцам таксі на веданне ПДД і арыентаванне ў горадзе. Па выніках дня будзе выяўлены лепшы таксіст, які атрымае падарунак.

Эпідэмія грыпу ў Гродна пайшла на спад

|

Колькасць зваротаў у паліклінікі хворых на грып і ВРВІ за мінулы тыдзень скарацілася ў Гродна на 9,2%, у Лідзе – на 30,3%.

Гродзенскія “Казюкі” сёлета на тыдзень раней

Традыцыйны фестываль-кірмаш народных майстроў пройдзе ў Гродне 27 лютага.

На свята ў гонар апекуна майстроў і рамеснікаў св. Казіміра запрашае непрызнаваны ўладамі Саюз Палякаў на Беларусі разам з Генеральным Консульствам РП у Гродне.

Гродзенскаму медуніверсітэту прапанавалі рыхтаваць дактароў для Ізраіля

|

 Учора Гродна стал пабрацімам  ізраільскага Ашкелона.

На сустрэчы гродзенскай дэлегацыі з сябрамі гарсавета Ашкелона адзін з дэпутатаў Барыс Манор абмеркаваў з рэктарам гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта магчымасці навучання ізраільскіх студэнтаў у Гродне.

У Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў

|

16-17 красавіка ў Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін.

У гэтыя дні ўсе аматары гісторыі змогуць бясплатна наведаць разнастайныя экскурсіі па Гродне, а самыя смелыя і дасведчаныя – нават правесці.

Фестываль “Твой стыль” прызнаны падзеяй года

|

Учора ў сталічнай галерэі “Ў” былі ўзнагароджаныя “чэмпіёны грамадзянскай супольнасці’2010”. Лепшай рэгіянальнай падзеяй года быў названы Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, які ладзіўся ў Гродне ў траўні мінулага года.

Школьнікі будуць ездзіць за кошт аўтапарка

|

Пачала дзейнічаць Пастанова Савета міністраў, паводле якой школьнікі атрымалі права на бясплатны праезд у гарадскім транспарце. Але толькі з дому да месца навучання і назад.

Гродзенцы правялі зіму

| Без катэгорыі

Горад майстроў, спаборніцтвы, выступ клуба “Арыдан”, студэнцкі і школьны гарадок, смачныя бліны з маслам – усё гэта адбывалася падчас праводзінаў зімы ва ўрочышы Пышкі.

Несапраўдны сапраўдны пашпарт

|

Амаль суткі спатрэбіліся смаргонскім памежнікам, каб падцвердзіць сапраўднасць пашпарта танцора з Коста-Рыкі.

Незвычаны пашпарт прад’явіў адзін з удзельнікаў танцавальнага калектыву ў пункце пропуска “Каменны лог”.

Адпаведніка дакумента 48-гадовага танцора не знайшлося нават у Атласе пашпартоў.

Па ўсіх прыкметах пашпарт выглядаў падробкай нізкай якасці.

Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца з Анжалікай Арэхвай

Браніслаў Камароўскі запланаваў сустрэчу з прадстаўнікамі непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза Палякаў на Беларусі пасля іх звароту з просьбай дапамагчы ў справе пераследу  і арышту Анджэя Пачобута ды іншых сябраў арганізацыі.