Дзень горада 2016: фотарэпартаж Яна Лялевіча

|

Вялікае святочнае шэсце, узнагароджанне новых ганаровых грамадзян горада ды проста яскравыя моманты святкавання 888-годдзя Гродна – у фотаздымках карэспандэнта “Твайго стылю”.

У свой Дзень нараджэння “OldCity” пачаставаў гарадзенцаў 200-кілаграмовым тортам-рэкардсменам

|

Некалькі тысяч гарадзенцаў у поўдзень 18 верасня наведалі гандлёвы цэнтр “OldCity”, які святкуе свой першы Дзень нараджэння. Гасцей цэнтра чакалі шматлікія акцыі, зніжкі і вялікі 200-кілаграмовы торт.

Забава на выходны: збяры пазл з Дня горада

|

Калі вы, як і многія іншыя гарадзенцы, адпачываеце сёння пасля ўчорашняга святкавання 888-годдзя Гродна, прапануем вам скласці святочны пазл з фотаздымкам нашага карэспандэнта Яна Лялевіча.

Кампанія “Права выбару” пра парламенцкія выбары: “Парушэнні тыя ж, а ў дэпутатаў не хапае прафесіяналізму”

|

Пра асноўныя парушэнні, зафіксаваныя ў Гродне на парламенцкіх выбарах, якія адбыліся 11 верасня, пра тое, як змянілася сітуацыя за апошнія гады і калі ў Беларусі чакаць сапраўдных выбараў, мы пагаварылі з памочнікам каардынатара кампаніі “Права выбару” Аляксандрай Васілевіч.

У Гродне адкрылі Алею кіно і прэзентавалі новы гарадскі часопіс

|

Алея кіно, якую адкрылі ў Гродне ў дзень святкавання яго 888-годдзя, стала першай у Беларусі. Знаходзіцца яна каля былога кінатэатра “Гродна” (сёння – моладзевы цэнтр) і пачынаецца з таблічкі, прысвечанай фільму “Белыя росы”.

Кафлю з Пагоняй і магнацкімі гербамі з віленскага замка паказваюць у Музеі рэлігіі

|

Здабытыя ў час даследаванняў на месцы Ніжняга Замка ў Вільні прадметы, у тым ліку кафлю з гербамі Радзівілаў і Сапегаў, упрыгожванні, зброю і іншае, можна пабачыць на выставе “Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх. Паўсядзённасць Віленскага двара”, што адкрылася 17 верасня ў Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне.

“Усе смакі свету ў кавалачку сыра” паспрабавалі гарадзенцы на Дні горада (ФОТА)

|

Сырны фестываль, што традыцыйна стаў часткай святкавання дня горада, прашоў 17 верасня на Савецкай плошчы ў Гродне. Тут адбылася сляпая народная дэгустацыя сыроў з Гарадзеншчыны, Брэстчыны і Мінска, а таксама продаж сыроў непасрэдна вытворцамі. Апроч смачных пачастункаў было на плошчы і шмат прыхожых цікавостак – роставыя лялькі, клоўны і акрабаты не давалі сумаваць гасцям свята.

Хакейны “Нёман” чарговы раз перамагае – на гэты раз “Гомель”

|

У Дзень горада ў Гродне ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па хакеі “Нёман” зрабіў гараджанам падарунак. Гарадзенскія хакеісты на роднай пляцоўцы адолелі “Гомель”. Праўда, зрабіць гэта яны здолелі ў авертайме.

“Нёман” буйна прайграў БАТЭ

|

Футбольны “Нёман” не змог парадаваць гарадзенцаў у Дзень горада. Выязны матч у Барысаве супраць БАТЭ скончыўся разгромнай паразай для каманды Ігара Кавалевіча. На думку галоўнага трэнера “Нёмана”, гульню сапсаваў галоўны суддзя, які ў першым тайме выдаліў вядучага абаронцу гарадзенцаў.

Імя краязнаўцы Віктара Саяпіна ўнеслі ў Кнігу Славы Гродна

|

Гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін у Дзень горада 17 верасня патрапіў у адзін шэраг з тымі выдатнымі асобамі, пра якiх шмат гадоў пісаў. Яго імя ўнеслі ў Кнігу Славы Гродна.