Вандроўка па старым Гродне. Частка ІІ. Станіславова, Алея Кахання, Сабачая горка
Мы скончылі нашае апавяданне ў раёне паварота на вул. Ажэшкі, ля старой карчмы “Раскоша”, абяцаючы, што паедзем да цэнтра горада. Аднак, азірнуўшыся па баках, мы вырашылі наведаць найбліжэйшыя ваколіцы старой Горадні.
Мы кіруемся ў маёнтак Станіславова – былую каралеўскую рэзідэнцыю і цэнтр Станіславоўскага ключа.