Пешаход збіў кіроўцу і зламаў яму нос
24-гадовы гродзенскі кіроўца пасля «разборак» з пешаходам апынуўся ў шпіталі з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі. На думку падазраванага, кіроўца занадта рэзка затармазіў перад святлафорам. На гэтай глебе паміж імі ўспыхнула сварка.