Вяртанне «Уяўляемых Людзей»

Гарадзенскі гурт «Уяўляемыя Людзі» («Воображаемые Люді») выступіць на эксперыментальнай пляцоўцы «Офицерoff» 11 траўня.

«Новы Свет» згубіў яшчэ адзін будынак

8-га траўня быў знесены дом па вул. Дзяржынскага, 20. Будынак вядзе пачатак сваёй гісторыі яшчэ з 1905 г., перажыў пажар, пасля чаго гаспадар даклаў пашкоджаную сценку цэглай – яна акурат выходзіла на бок Юрыздыкі.

Чарговая нічыя і фанацкі байкот

Ужо больш за паўгода, а дакладней, з 1 кастрычніка 2011 году, «Нёман» не можа парадаваць сваіх заўзятараў перамогай на родным стадыёне. Напярэдадні свята Перамогі да нас прыехаў, здавалася б, самы зручны супернік – жодзінскае «Тарпеда». Але зноў – нічыя.

Сацыяльная падтрымка ветэранаў на Гарадзеншчыне: каля 80 тысяч у год на чалавека

|

На сацыяльную дапамогу ветэранам у Гродзенскай вобласці летась выдаткавана 214 мільёнаў рублёў.

Партрэт Перамогі

| Без катэгорыі

Сёння, 9 мая, у дзень Вялікай Перамогі, мы ўзгадваем тых, хто зрабіў усё магчымае для гэтага дня, і тых, хто дзеля Перамогі аддаў сваё жыццё. 

Тэхагляд аўтамабіляў ветэранаў да 31 мая будзе праводзіцца бясплатна

|

Паводле намесніка начальніка філіяла УП “Белтэхагляд” па Гродзенскай вобласці Андрэя Ігнатовіча, з такой прапановай выступіў Мінтранс Беларусі.

Прэзентацыя-перфоманс адбылася ў Гродне

Прэзентаваць новую ілюстраваную кнігу пра князя Гедыміна гродзенскі гісторык Алесь Краўцэвіч і мастак Ігар Гардзіёнак выйшлі ў сярэдневечных строях. Каларыту прэзентацыі ў “Крызе” 8 мая дадалі музыкі з “Гарадзенскай капэлы” і рыцары з сярэдневечнымі паненкамі з “Гарадзенскага двузубу”.

У Гродне “Хонда” штурмавала чыгунку

Машына на Т-падобным перакрыжаванні вуліцы Мендзелеева з Чырвонаармейскай паехала наўпрост, знесла два пралёты жалезабетоннай агароджы, некалькі разоў перакулілася і ўпала на палатно чыгункі непадалёк ад будынку вакзала.

Прэзентацыя новых выданняў ARCHE у Гродне

Успаміны афіцэра польскай арміі Станіслава Ліса-Блонскага “Балахоўцы” пераклалі, дадалі прадмову і каментары, падрыхтавалі да друку гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч.

Рыбакі знайшлі ў Нёмане цела патанулага хлопчыка

Цела падлетка выцягнулі з-пад баржы непадалёк ад вёскі Пышкі 6 мая.